Яўген Паўлавіч Лявонаў | |
---|---|
руск.: Евгений Павлович Леонов | |
Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, комік, тэлеакцёр |
Дата нараджэння | 2 верасня 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1994[2][3] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Андрэй Яўгенавіч Лявонаў |
Месца працы | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Паўлавіч Лявонаў (2 верасня 1926, Масква — 29 студзеня 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).
Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).