Яўген Паўлавіч Плужнік | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Кантемирянин[1] |
Дата нараджэння | 14 (26) снежня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 1936 (37 гадоў) ці 2 лютага 1936[2] (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, перакладчык |
Гады творчасці | з 1920 |
Мова твораў | украінская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Яўген Паўлавіч Плужнік (укр.: Євген Павлович Плужник; 14 (26) снежня 1898, Канцяміраўка, Варонежская губерня, Расійская імперыя — 2 лютага 1936, Салаўкі, РСФСР, СССР) — украінскі паэт, драматург, перакладчык. Ахвяра сталінскага тэрору.
Нарадзіўся ў слабадзе Канцяміраўка Багучарскага павета Варонежскай губерні (Усходняя Слабажаншчына). Ягоны бацька — выхадзец з Палтавы.
Некаторы час вучыўся ў Варонежскай гімназіі (выключаны за ўдзел у нелегальных гуртках), пазней — у Растове-на-Доне, Баброве (Варонежчына). У 1918 годзе сям’я пераязджае ў Палтаўскую губерню, дзе Яўген Плужнік працуе настаўнікам мовы і літаратуры.
З 1920 году вучыўся ў Кіеўскім заатэхнічным інстытуце, дзе працаваў сястрын муж; навучанне пакінуў, каб стаць акцёрам. З 1921 году паэт навучаўся ў Кіеўскім музычна-драматычным інстытуце імя Мікалая Лысенкі, дзе вучыўся ў вядомага тады прафесара Уладзіміра Сладкапеўцава разам з В. Страявым і В. Асеевай. Не зважаючы на поспехі ў інстытуце, ён вымушаны кінуць вучобу праз сухоты. З 1924 года становіцца актыўным удзельнікам арганізацыі «Ланка».
У 1926 году хвароба абвастрылася, аднак паэт выжыў («Ты ведаеш, калі вельмі захацець, можна і не памерці …»). Лячэнне праходзіў у Ворзеле, пасля лячыўся двойчы на год у Крыму або на Каўказе. З 1923 года Яўген працаваў у рэдакцыях перакладчыкам, а вечарамі працягваў самаадукацыю і пісаў вершы.
4 снежня 1934 арыштаваны НКВД. Абвінавачаны ў прыналежнасці да нацыяналістычнай тэрарыстычнай арганізацыі. У 1935 годзе выязной Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда разам з Г. Эпікам, М. Кулішом, В. Падмагільным, А. Кавінькам ды іншымі прысуджаны да расстрэлу. Пазней прысуд змянілі на доўгае лагернае заключэнне на Салаўках, дзе ён памёр ад сухот. Яго апошнімі словамі была фраза «Я ўмыюся, успомню Дняпро і памру». Пахаваны на лагерным могілках. Магіла не захавалася.
Рэабілітаваны ў жніўні 1956 года. Умоўная магіла — на Байкавых могілках у Кіеве, 9 ўчастак.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |