Яўген Паўлавіч Ціханцоў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
4 лістапада 1998 (26 гадоў) |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Паўлавіч Ціханцоў (нар. 4 лістапада 1998 года) — беларускі цяжкаатлет, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года, двухразовы чэмпіён Еўропы і чэмпіён свету (2019), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод моладзі 2017 года.
На чэмпіянаце свету 2017 года сярод моладзі ў Токіа Яўген Ціханцоў па выніках спаборніцтваў заняў 2-е месца з агульнай сумай 378 кг у вагавой катэгорыі да 94 кг і стаў сярэбраным прызёрам юніёрскага першынства свету.
На летняй Універсіядзе 2017 года ў Тайбэі заняў выніковае шостае месца ў вагавой катэгорыі да 94 кг, набраўшы агульную суму 368 кг.
На чэмпіянаце Еўропы 2017 года сярод моладзі стаў уладальнікам сярэбранага медаля з агульнай сумай 368 кг.
У пачатку лістапада 2018 года на Чэмпіянаце свету ў Ашхабадзе ў вагавой катэгорыі да 96 кг заваяваў малы бронзавы медаль у практыкаванні рывок, падняўшы штангу вагой 180 кг. У выніковым пратаколе стаў чацвёртым не дабраўшы да абсалютнага бронзавага медаля адзін кілаграм.
На чэмпіянаце Еўропы 2019 года ў Батумі заваяваў тытул Еўрапейскага чэмпіёна, зафіксаваўшы агульную вагу па суме двух практыкаванняў 400 кг таксама перамог у асобных практыкаваннях (рывок — 178 кг, штуршок — 222 кг).
У верасні 2019 года на чэмпіянаце свету ў Патае, выступаючы ў вазе 102 кг, заваяваў золата ў суме з вынікам 398 кг (180 кг+218 кг), перамогшы Чжын Юнсена з Паўднёвай Карэі.
У Саудаўскай Аравіі, дзе адбыўся Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы 2023 года, у катэгорыі да 102 кг заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату свету з вынікам 394 кг па суме двух практыкаванняў. Малы залаты медаль у рыўку таксама дастаўся яму (183 кг).
У лютым 2024 года на чэмпіянаце Еўропы ў Сафіі заваяваў залаты медаль па суме двух практыкаванняў з вынікам 398 кг. У практыкаванні «штуршок» стаў першым (217 кг), а ў практыкаванні «рывок» быў другім (181 кг).
На летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе у катэгорыі да 102 кг заваяваў бронзавы медаль з вынікам па суме двух практыкаванняў — 402 кг (183+219), што на 4 кг менш, чым у алімпійскага чэмпіёна Лю Хуаньхуа[1][2].