Поўнае імя | Яўген Сяргеевіч Козел | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 лютага 2001[1] (23 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Баранавічы | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Козел (нар. 22 лютага 2001, Столін) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».
Выхаванец Столінскай ДЮСШ, у 2014 годзе далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юнацкай лізе УЕФА. У чэрвені 2019 года быў на зборах з моладзевай камандай санкт-пецярбургскага «Зеніта»[3].
У сакавіку 2020 года разам з таварышам па камандзе Антонам Кавалёвым быў аддадзены ў арэнду латвійскаму клубу «Тукумс 2000»[4]. Аднак у сувязі з пандэміяй COVID-19 старт чэмпіянату Латвіі быў адкладзены. У ліпені 2020 года быў адкліканы, так і не згуляўшы ў Латвіі ніводнага матча, і далучыўся да «Гарадзеі»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Віцебска» (2:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым трывала гуляў у асноўным складзе «Гарадзеі». У верасні 2020 года вярнуўся ў «Шахцёр»[6], дзе зноў стаў гуляць за дубль.
У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку быў аддадзены гэтаму клубу ў арэнду[7]. У складзе рэчыцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[8]. У ліпені і жніўні правёў 3 матчы за асноўны склад «Шахцёра» (2 у Кубку Беларусі 1 у чэмпіянаце), пасля чаго выступаў толькі за дубль.
У студзені 2022 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2022 года пакінуў брэсцкую каманду і быў заяўлены за петрыкаўскі «Шахцёр»[10].
У студзені 2023 года пакінуў петрыкаўскі клуб[11] і адправіўся на прагляд у «Баранавічы». У лютым 2023 года афіцыйна папоўніў склад баранавіцкай каманды[12]. У студзені 2024 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[13]. У жніўні 2024 года пакінуў пінскі клуб[14] і вярнуўся ў «Баранавічы»[15].
У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2017 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 12 | 3 |
2018 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 8 | 0 |
2019 | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 18 | 7 |
2020 (1) | Д1 | Тукумс 2000 | 0 | 0 |
2020 (сяр.) | Д1 | Гарадзея | 6 | 0 |
2020 (2) | дубль | Шахцёр (Салігорск) | 5 | 2 |
2021 (1) | Д1 | Спадарожнік | 13 | 2 |
2021 (2) | Д1 | Шахцёр (Салігорск) | 1 | 0 |
2022 (1) | Д1 | Дынама | 11 | 0 |
2022 (2) | Д2 | Шахцёр (Петрыкаў) | 6 | 0 |
2023 | Д2 | Баранавічы | 15 | 5 |
2024 (1) | Д2 | Хваля | 9 | 1 |