Поўнае імя | Яўген Уладзіміравіч Лебедзеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 снежня 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Лебедзеў (нар. 29 снежня 1994, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Мёры».
Выхаванец «Віцебска», пачаў кар’еру ў фарм-клубе «Віцебск-2», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2012. Па заканчэнні сезона 2012 разам з таварышам па камандзе Мікалаем Золатавым перайшоў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2013 выступаў за дубль гарнякоў, якому дапамог атрымаць перамогу ў першынстве дубліруючых складаў, а сам з 18 галамі стаў найлепшым бамбардзірам.
Да сезона 2014 рыхтаваўся ўжо з асноўным складам «Шахцёра», але ў красавіку 2014 года для атрымання практыкі быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сезона[3]. Здолеў замацавацца ў аснове «Граніта», дапамог гэтаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года вярнуўся з арэнды ў «Шахцёр»[4]. Некаторы час рыхтаваўся да сезона разам з гарнякамі, а ў лютым 2015 года разам з Мікалаем Золатавым быў аддадзены ў арэнду «Віцебску» да канца сезона[5].
У віцебскім клубе адразу замацаваўся ў якасці іграка асноўнага складу. Ужо ў першым сваім матчы за «Віцебск», 22 сакавіка 2015 года супраць мінскага «Дынама» ў чвэрцьфінале Кубка Беларусі, адзначыўся голам (выніковы лік 2:1 на карысць «Віцебска»). 11 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць мікашэвіцкага «Граніта», дзе на 34-й хвіліне ўсталяваў канчатковы лік (1:1). У жніўні адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад.
Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Шахцёр», разам з якім пачаў падрыхтоўку да сезона 2016. Аднак, у лютым прыбыў на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў сакавіку стаў іграком гэтага клуба[6]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, у маі вярнуўся на поле і стаў іграком асновы навапалачан. У студзені 2017 года вярнуўся ў Салігорск[7].
У лютым 2017 года, канчаткова пакінуўшы «Шахцёр», падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[8]. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[9].
У лютым 2018 года далучыўся да «Оршы», а ў жніўні 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Да канца сезона 2018, у якім «Славія» атрымала перамогу ў Першай лізе, згуляў за каманду ў трох матчах, пасля чаго пакінуў клуб.
У ліпені 2019 года зноў стаў іграком да «Оршы», гуляў там да канца сезона. У красавіку 2020 года далучыўся да мар’інагорскай «Вікторыі», а ў жніўні таго ж года перайшоў у пінскую «Хвалю»[11], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і не замену. У студзені 2021 года пачынаў трэніравацца з «Хваляй», але неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў клуб[12].
У лютым 2021 года стаў іграком «Слоніма-2017»[13], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[14].
У пачатку 2022 года далучыўся да «Мёраў».
Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым матчы адзначыўся голам і галявой перадачай.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | Д3 | Віцебск-2 | ![]() |
23 | 5 |
2013 | дубль | Шахцёр | ![]() |
31 | 18 |
2014 | Д2 | Граніт | ![]() |
24 | 3 |
2015 | Д1 | Віцебск | ![]() |
17 | 1 |
2016 | Д1 | Нафтан | ![]() |
22 | 4 |
2017 | Д2 | Тарпеда | ![]() |
21 | 3 |
2018 (1) | Д2 | Орша | ![]() |
9 | 2 |
2018 (2) | Д2 | Славія | ![]() |
3 | 0 |
2019 (2) | Д2 | Орша | ![]() |
13 | 1 |
2020 (1) | Д3 | Вікторыя | ![]() |
8 | 3 |
2020 (2) | Д2 | Хваля | ![]() |
10 | 1 |
2021 (1) | Д2 | Слонім-2017 | ![]() |
11 | 2 |