Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Яўген Уладзіміравіч Яблонскі | |||||||||
Нарадзіўся |
10 мая 1995[1][2][…] (29 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 182 см | |||||||||
Вага | 82 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Астэрас | |||||||||
Нумар | 5 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яўген Яблонскі (нар. 10 мая 1995, Чэрвень) — беларускі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Астэрас» з Трыпаліса і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пачаў займацца футболам у чэрвенскай ДЮСШ. Пазней перабраўся ў мінскую школу «Змена», адтуль — у Барысаўскае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву. З лета 2012 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2013 стаў адным з асноўных ігракоў дубля.
29 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з «Белшынай». У першым жа матчы ў аснове адзначыўся галявой перадачай. У кастрычніку 2014 года ўжо трывала замацаваўся ў цэнтры паўабароны барысаўскага клуба. 27 кастрычніка 2014 года забіў свой першы гол у чэмпіянаце Беларусі (у браму жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»).
У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. У 2015—2016 гадах трывала гуляў у асноўнай камандзе, у сезоне 2016 часам выкарыстоўваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У сезоне 2017 спачатку гуляў у стартавым складзе барысаўчан у якасці цэнтральнага абаронцы, пазней страціў месца ў аснове. У сезоне 2018 вярнуў месца ў стартавым складзе.
У снежні 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў каманды. У верасні 2019 года падоўжыў пагадненне з клубам[6]. У 2020—2021 гадах заставаўся трывалым іграком стартавага складу, дапамагаў барысаўчанам выйграць сярэбраныя медалі чэмпіянату і два Кубка Беларусі, у сезоне 2021 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7] і ў хуткім часе падпісаў пагадненне на 2,5 гады з кіпрскім «Арысам»[8]. У «Арысе» рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2022/23 разам з камандай стаў чэмпіёнам Кіпра. Пакінуў «Арыс» у ліпені 2023 года[9], пасля чаго паўгады заставаўся без клуба.
У студзені 2024 года стаў іграком грэчаскага «Астэраса»[10].
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы зборнай, правёў за яе 28 матчаў і забіў 3 гола.
6 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[11].