Яўген Яўгенавіч Савасцьянаў

Футбол
Яўген Савасцьянаў
Поўнае імя Яўген Яўгенавіч Савасцьянаў
Нарадзіўся 30 студзеня 1988(1988-01-30)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Ключэвія
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2013 Беларусь Нёман (Гродна) 150 (6)
2014—2015 Беларусь Гомель 32 (1)
2015   Беларусь Нёман (Гродна) 11 (0)
2016—2018 Беларусь Нёман (Гродна) 55 (1)
2019 Беларусь Слуцк 12 (1)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2020—2021 Беларусь Смаргонь 47 (6)
2022— Польшча Ключэвія (Старгард)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 8 (0)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 1 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Яўген Савасцьянаў (нар. 30 студзеня 1988, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Ключэвія» са Старгарда.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Ваўкавыску, яго трэнерам быў бацька — Яўген Савасцьянаў. З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», з 2007 года пачаў праходзіць у асноўны склад каманды.

У 2010 годзе канчаткова замацаваўся ў асноўным складзе. У сезоне 2013 выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. 17 красавіка 2013 года забіў гол, які прынёс «Нёману» перамогу над БАТЭ (2:1), дзякуючы якой гродзенскі клуб адзінаасобна ўзначаліў турнірную табліцу.

У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель». У складзе «Гомеля» спачатку выступаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць на пазіцыі правага абаронцы. У жніўні 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У сезоне 2015 застаўся ў «Гомелі», нягледзячы на цяжкую фінансавую сітуацыю ў клубе. У складзе каманды зноў стаў выступаць у апорнай зоне. У ліпені 2015 года з-за невыканання кантрактных абавязкаў падаў у суд на «Гомель», а сам стаў трэніравацца з «Нёманам»[2]. 30 ліпеня 2015 года было абвешчана аб вяртанні Савасцьянава ў Гродна на правах арэнды[3], дзе ён замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Савасцьянава стала праяўляць мінскае «Дынама»[4], аднак у выніку ў лютым 2016 года футбаліст падпісаў гадавы кантракт з «Нёманам»[5]. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, а ўлетку вярнуў месца ў аснове.

У пачатку 2017 года спрабаваў працаўладкавацца ў іншых клубах, як то салігорскі «Шахцёр»[6] і талдыкарганскі «Жэтысу»[7], але вярнуўся ў Гродна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[8]. У сезоне 2017 быў асноўным апорным паўабаронцам гродзенцаў, толькі ў маі, кастрычніку і лістападзе адсутнічаў з-за траўм. Сезон 2018 пачынаў у асноўным складзе, у маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання некаторы час выхадзіў на замену, у ліпені вярнуў месца ў стартавым складзе.

У снежні 2018 года перайшоў у «Слуцк»[9]. Быў адным з асноўных паўабаронцаў каманды. У ліпені 2019 года пакінуў слуцкі клуб[10].

У жніўні 2019 года далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[11], аднак у яе складзе только часа выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смаргоні»[12], дзе замацаваўся ў аснове. У пачатку 2021 года, калі смаргонскі клуб атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, пераважна выхадзіў на замену, але неўзабаве пачаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе.

У сакавіку 2022 года далучыўся да клуба «Ключэвія» з чацвёртага польскага дывізіёна[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21), з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (хоць і не з’яўляўся на полі). Згуляў адзін матч за алімпійскую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нёман Беларусь 12 1
2006 дубль Нёман Беларусь 21 1
2007 Д1 Нёман Беларусь 9 0
2008 Д1 Нёман Беларусь 20 1
2009 Д1 Нёман Беларусь 10 0
2010 Д1 Нёман Беларусь 30 1
2011 Д1 Нёман Беларусь 26 1
2012 Д1 Нёман Беларусь 25 1
2013 Д1 Нёман Беларусь 30 2
2014 Д1 Гомель Беларусь 20 0
2015 (1) Д1 Гомель Беларусь 12 1
2015 (2) Д1 Нёман Беларусь 11 0
2016 Д1 Нёман Беларусь 19 0
2017 Д1 Нёман Беларусь 17 0
2018 Д1 Нёман Беларусь 19 1
2019 (1) Д1 Слуцк Беларусь 12 1
2019 (2) Д1 Дняпро Беларусь 24 17
2020 Д2 Смаргонь Беларусь 21 5
2021 Д1 Смаргонь Беларусь 26 1

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Зноскі