Ёэл Армія

Ёэл Армія
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 31 траўня 1993(1993-05-31) (31 год)
Месца нараджэньня
Клюб Манрэаль Канадыенз
Выступаў за
Драфт НХЛ 16, 2011
Бафала Сэйбрз
Гульнявая кар’ера 2010 — цяпер

Ёэл Армія (па-фінску: Joel Armia; нар. 31 траўня 1993 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Манрэаль Канадыенз» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. У 2011 годзе на драфце НХЛ быў абраны ў першым раўндзе пад агульным нумарам 16 клюбам «Бафала Сэйбрз».

Запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Эсят» з роднага клюбу Поры. У сэзоне 2012—2013 гадоў Армія зарабіў 19 галоў і 14 асыстэнцкіх пунктаў за 47 гульняў. 16 чэрвеня 2012 году склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з клюбам «Бафала Сэйбрз» з Нацыянальнае хакейнае лігі[1]. Тым ня менш, адразу гулец далучыўся да фарм-клюбу «Рочэстэр Амэрыканз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. Толькі на другі сэзон за акіянам хакеіст быў выкліканы да галоўнага клюбу, у складзе якога дэбютаваў 23 сьнежня 2014 году ў матчы супраць «Дэтройт Рэд Ўінгс»[2]. Напачатку 2015 году Армія поруч з шэрага іншых гульцоў дружыны быў абменены ў «Вініпэг Джэтс». Асабліва ўдалым стаўся сэзон 2017—2018 году, калі нападнік амаль не прапусьціў аніводнага матчу і нават узяў удзел у плэй-оф Кубка Стэнлі ўпершыню ў кар’еры. Паводле вынікаў сэзону быў абменены ў «Манрэаль Канадыенз». У ліпені фін склаў аднагадовы кантракт з заробкам у 1,85 млн даляраў за год[3]. Наступным год працягнуў супрацу з клюбам. Добры атрымаўся сэзон 2020—2021 гадоў, калі манрэальцы дасягнулі фіналу Кубка Стэнлі, дзе атрымалі паразу ад «Тампа Бэй Лайтнінг». Сам гулец за 21 матч на пляцоўцы ў плэй-оф закінуў 5 шайбаў і зладзіў 3 выніковыя перадачы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]