Алесь Разанаў лац. Aleś Razanaŭ | |
Алесь Сьцяпанавіч Разанаў | |
![]() Алесь Разанаў выступае ў Менску, сьнежань 2011 г. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 сьнежня 1947[1] |
Памёр | 26 жніўня 2021[2] (73 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, паэт, празаік, эсэіст |
Гады творчасьці | 1961—2021 |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская мова[3] |
Дэбют | 1961 год |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Але́сь Раза́наў (5 сьнежня 1947 — 26 жніўня 2021[4]) — беларускі паэт і перакладнік. Двойчы ляўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012, 2017). Міжнародная адзнака імя Давіда Бурлюка[5].
Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Бацька — Сьцяпан Разанаў, расеец, паходзіць з Тамбоўскай вобласьці, прыехаў з геадэзічнай экспэдыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе й застаўся. У 1966 годзе Алесь Разанаў скончыў Сялецкую сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, паралельна працаваў ліцейшчыкам на Менскім заводзе ацяпляльнага абсталяваньня.
У кастрычніку 1968 студэнты БДУ (сярод лідэраў студэнцкае групы былі Разанаў і Віктар Ярац) зьвярнуліся ў ЦК КПБ з патрабаваньнем вярнуць навучаньне на беларускай мове. Мясцовыя лідэры камуністычнае партыі праводзілі курс на татальную русіфікацыю беларускага грамадзтва; беларуская мова разглядалася як непатрэбная й любы выступ у ейную абарону расцэньваўся як нацыяналістычны выклік. Вось чаму справе студэнтаў-філёлягаў быў дадзены ход. На іх было павешана таўро нацыяналістаў, што само па сабе было страшным словам-праклёнам па тых часах. Але кіраўніцтва ЦК КПБ баялася грамадзкага рэзанансу, таму справе рашылі не надаваць палітычную афарбоўку — Разанава й Яраца папросту выключылі з унівэрсытэту.
Дзякуючы падтрымцы Максіма Танка, Уладзімера Калесьніка, які на той час займаў пасаду загадчыка катэдры беларускае мовы й літаратуры ў Берасьцейскім пэдагагагічным інстытуце, ды рэктара БПІ Сяргея Гусака, Разанаву пашчасьціла працягнуць вучобу на філялягічным факультэце Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту, які ён скончыў у 1970 годзе.
У 1970—1971 гадах працаваў настаўнікам беларускае мовы й літаратуры ў Кругельскай сярэдняй школе Камянецкага раёну, дзе разам з вучнямі заснаваў літаратурны гурток. З 1972 году на прафэсійнай літаратурнай працы.
Працаваў у «ЛіМе» і «Роднай прыродзе» (1972—1974), выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974—1986), часопісе «Крыніца» (1994—1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). У 2001 годзе жыў у Гановэры (Нямеччына), у 2003 годзе — у Грацы (Аўстрыя)[6]. Пасьля жыў у Беларусі.
Ягоныя творы перакладаліся на анґельскую мову амэрыканскай пісьменьніцай Джасьцін Ралей з Паўночнай Караліны[7].
Зборнікі паэзіі:
Рабіў пераклады зь летувіскае, баўгарскае, сэрбскахарвацкае, анґельскае ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон у Іванаву ноч». Пераклаў на беларускую мову хоку Мацуо Басё[8].
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |