Герб «Пагоня» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XV стагодзьдзе |
Памёр | 1491 |
Род | Судэмунды |
Бацькі | Судзімонт Доргевіч |
Жонка | Ядвіга з Манівідаў |
Дзеці | Соф’я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна |
Дзейнасьць | Обер-шэнк |
Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намесьнік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[2].
Валодаў маёнткамі Докшыцамі, Прусавічамі, Далькевічамі, Вольберавічамі, Гнязьдзілавам, Запоньнем, Нябышынам, Палачанамі, Лужанамі, Занараччу.
Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Олехно Судимонътович (1440—1492 гады)[4]; ego Olyechno Suchimuntowycz de Chozowa (4 красавіка 1448 году)[5]; Olyechno Svdymvntho supremo nostro subpincerna (28 ліпеня 1449 году)[6]; Олехно Судимонтовичь (10 сакавіка 1463 году)[7]; Olechno Swdymunthowitcz howptmann zcu Polotczke (4 кастрычніка 1472 году)[8]; Olechno Sudymuntowicz hewptmann czu Poloczske (22 лістапада 1474 году)[9]; Olechnowi Sudumunthowiczowi (8 траўня 1481 году з вопісу 2-й паловы XVI ст.)[10]; пан Олехно Судимонтович (11 траўня 1481 году, 4 верасьня 1484 году, 29 сакавіка 1490 году[11], 25 жніўня 1484 году[12]); Olechno Sudymvnthowycz de Chozowa palatino Vilnensi et cancellario magni ducatus Lythuanie (17 ліпеня 1484 году)[13]; Nos idcirco Olechno Sudymonthowicz palatinus Vilnensis et cancellarius magni ducatus Llytwanie (15 траўня 1489 году)[14].
Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі гербу ў першай палове XV стагодзьдзя, карыстаўся «Пагоняй».
Упершыню ўпамінаецца пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 1449—1453 гадох был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар’ерным ўзростам. У 1458—1459 гадох быў намесьнікам гарадзенскім.
Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Часам сярод дачок упамінаюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[15].
У сваім лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Воўпе (1478 год) упамінуў «народныя» назвы «паўушадца» (alias polwschaczcza) і «пасьвятная» (alias poswyathna)[16]. У іншым сваім наданьні (1489 год) упамінуў «народныя» назвы «пашня» (alia paschnya), «у абрубе» (aliter wobrwbiye)[17]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[18].