Альбэрта Маравія | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 28 лістапада 1907[1][2][3][…] |
Памёр | 26 верасьня 1990[1][2][6][…] (82 гады) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Эльза Марантэ і Carmen Llera[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | з 1929 |
Жанр | раман, сцэнар і эсэ |
Мова | італьянская мова[8] |
Узнагароды | |
Альбэрта Маравія (па-італьянску: Alberto Moravia, сапраўднае імя: Alberto Pincherle; 28 лістапада 1907 — 26 верасьня 1990) — італьянскі пісьменьнік, журналіст і літаратурны крытык.
Нарадзіўся ў Рыме. У сваіх творах падымаў актуальныя тэмы сучаснасьці: сэксуальнасьць, адчужанасьць, а таксама экзыстэнцыйныя праблемы. На яго эстэтыку паўплывалі нэарэалізм і сюррэалізм. Некаторыя зь яго раманаў былі экранізаваныя (Il conformista, La ciociara і іншыя).
У 1959—1962 гадах Альбэрта Маравія быў старшынём італьянскага ПЭН-клюбу.
Займаўся палітыкай і з 1984 году да сьмерці прадстаўляў Італію ў Эўрапейскім парлямэнце.