Альфрэд Джон Кін | |
Імя пры нараджэньні | па-ангельску: Alfred John Keene |
---|---|
Дата нараджэньня | 1864 |
Дата сьмерці | 1930 |
Занятак | маляр |
Альфрэд Джон Кін (па-ангельску: Alfred John Keene, 1864—1930) — брытанскі мастак-акварэльнік, што працаваў у Дэрбі.
Альфрэд быў чацьвёртым сынам фатографа Рычарда Кіна (анг. Richard Keene), выдаўца «Derby Telegraph», братам акварэльніка Ўільяма Какстана Кіна (анг. William Caxton Keene) і фатографа Чарлза Бараў Кіна (анг. Charles Barrow Keene).
З 1878 па 1895 рокі навучаўся ў Цэнтральнай мастацкай школе Дэрбі[1].
Разам з Чарльзам вёў сямейны бізнэс пасьля сьмерці бацькі. У 1887 стаў заснавальнікам «Клюбу замалёвак» (анг. Derby Sketching Club)[2].
Малюнкі Кіна калекцыянаваў Альфрэд Гудзі (анг. Alfred E. Goodey). У 1936 року Гудзі перадаў сваю калекцыю ў колькасьці 77 штук музэю і мастацкай галерэі Дэрбі[1].