Аляксандар Малыхін | |
![]() | |
Краіна | ![]() |
---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1987 (37 гадоў) Беларуская ССР, СССР |
Кар’ера ў Чэмпіянат сьвету па гонках на вытрываласьць — LMGT3 | |
Дэбютны сэзон | 2024 |
Каманда | Мантэй Рэйсінг |
Праведзеных гонак | 0 |
Здабытых перамог | 0 |
Подыюмаў | 0 |
Найхутчэйшых колаў | 0 |
Чэмпіёнствы | |
|
|
Аляксандар Малыхін (нар. 17 жніўня 1987) — беларускі аўтагоначнік, удзельнік Чэмпіянату сьвету па гонках на вытрываласьць за каманду Мантэй Рэйсінг пад кітсаўскай гоначнай ліцэнзіяй. Бронзавы прызэр Сусьветнага выкліку Эўропы GT-2023, чэмпіён Азіяцкай сэрыі Ле-Ману (2023—2024).
У 2022 року Аляксандар Малыхін спаборнічаў у Брытанскім чэмпіянаце GT за каманду «Элайд Рэйсінг» і перамог у чэмпіянаце GT3 Silver-Am разам з Джэймзам Дорлінам[1][2]. У тым жа годзе спаборнічаў у Сусьветным выкліку Эўропы GT і Кубку вытрываласьці Сусьветнага выкліку Эўропы GT, а таксама ў першым коле Кубка спрынту Сусьветнага выкліку Эўропы GT[3][4]. У 2023 року Малыхін спаборнічаў у СВЭ GT, Кубку вытрываласьці і Кубку спрынту за каманду П’юр Рэйсінг[5][6]. Заваяваў чэмпіёнства ў Бронзавым кубку ў СВЭ GT і Кубку спрынту[7].
У сэзоне 2023—2024 рокаў Малыхін спаборнічаў у Азіяцкай сэрыі Ле-Ману ў катэгорыі GT, стаўшы пераможцам чэмпіянату разам з Кляўсам Бахлерам і Ёэлем Штурмам[8]. Утраёх яны таксама удзельнічаюць у сёлетнім Чэмпіянаце сьвету па гонках на вытрываласьць у катэгорыі LMGT3[9] ды Кубку вытрываласьці Сусьветнага выкліку Эўропы GT[10].