Аляксандар Раеўскі

Аляксандар Раеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1988(1988-06-19)[1] (36 гадоў)
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Горкі 15 (1)
2007—2009 Дняпро Магілёў 12 (0)
2010—2012 Славія Мазыр 57 (3)
2013 Хімік 21 (3)
2014—2021 Славія Мазыр 153 (8)

Алякса́ндар Рае́ўскі (нарадзіўся 19 чэрвеня 1988 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Сёньня працуе трэнэрам дублюючай дружыны мазырскай «Славіі».

Пачынаў кар’еру ў мазырскай «Славіі», але хутка апынуўся ў складзе магілёўскага «Дняпра». У магілёўскім клюбе гуляў за дубль, часам прыцягваючыся таксама да гульняў асноўнай каманды. У 2009 годзе перайшоў у «Славію», якая на той момант выступала ў Першай лізе, і праз два гады дапамог ёй перамагчы ў гэтым турніры.

Сэзон 2012 году распачаў у Найвышэйшай лізе ў складзе «Славіі», але ўлетку пакінуў клюб. У другой палове 2012 году заставаўся бяз клюбу, а ў сэзоне 2013 году пачаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка». Паводле вынікаў сэзону 2013 году «Славія» зноў апынулася ў Першай лізе, і Аляксандар чарговы раз далучыўся да мазырскага клюбу. У сэзоне 2014 году забіў 5 галоў за «Славію», чым другі раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У Найвышэйшай лізе Раеўскі пачаў пераважна выходзіць на замену, а ў сэзоне 2016 году ўжо быў футбалістам пачатковага складу, тады ж пачаў звычайна выкарыстоўвацца ў якасьці абаронцы. У сэзоне 2017 году быў асноўным апорным паўабаронцам мазырчукоў, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. На наступны год дапамог мазырчукам перамагчы ў другім дывізіёне і вярнуцца ў эліту.

У 2019—2020 гадах зьяўляўся на полі нерэгулярна, шмат прапускаў матчаў праз траўмы. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з мазырскім клюбам[2]. У першай палове 2021 году пераважна выходзіў у першай адзінаццатцы, але зь лета зноў пераважна выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Славію»[3] і завяршыў прафэсійную кар’еру.

З 2022 году працаваў у «Славіі» дзіцячым трэнэрам, а ў пачатку 2023 году быў прызначаны галоўным трэнэрам дублюючага складу[4], дзе працаваў да сканчэньня 2023 году. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[5].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2015 Найвышэйшая ліга 17 0
2016 Найвышэйшая ліга 23 1
2017 Найвышэйшая ліга 25 2
2018 Першая ліга 19 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]