Алівія дэ Гэвілэнд

Алівія дэ Гэвілэнд
па-ангельску: Olivia de Havilland
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1916(1916-07-01)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 ліпеня 2020(2020-07-26)[6][4][5][…] (104 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, тэатральная акторка, кінаакторка, сцэнарыстка, акторка
Навуковая сфэра кінэматограф, тэатар і кінаакторства[d][10]
Месца працы
Бацька Ліліян Фантэйн[d][11][12][8][…]
Маці Ліліян Фантэйн[d][11][12][8]
Дзеці Жызэль Галянт[d][11][8] і Бэнджамін Брыгз Гудрыч[d][11][12][8]
Узнагароды
IMDb ID nm0000014
Сайт oliviadehavilland.net
Подпіс Выява аўтографу

Алівія дэ Гэвілэнд (па-ангельску: Olivia Mary de Havilland; 1 чэрвеня 1916, Токіё25 ліпеня 2020, Парыж[13]) — ангельска-амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і запатрабаваных галіўудзкіх акторак 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю (1947, 1950). Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робіна Гуда» (1938), «Зьнесеныя ветрам» (1939), «Спадчыньніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).

Нарадзілася ў Токіё, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай акторкай, вядомай публіцы пад псэўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Ўолтар Огастас дэ Гэвілэнд, брытанскім адвакатам. Пасьля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.

Ейная акторская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Гэрміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказаная ў знакамітым тэатры Галіўуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж ў 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод ейных раньніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысэя капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.

За гады прафэсійнай кар’еры Алівія дэ Гэвілэнд заваявала дзьве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчыньніца» (1949), двойчы станавілася ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На Галіўудзкай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсьць ейная зорка. Апошняй карцінай, у якой зьнялася дэ Гэвілэнд, стала карціна «Пяты мушкетэр» (1979).

Памерла ў сьне ў сваім доме ў Парыжы.

Барацьба за правы актораў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы сваёй зьнешнасьці акторка атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненьне да больш складаных акторскіх задач. Ейнае расчараваньне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасьля ягонага заканчэньня, сьцьвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоваў ад роляў. Апэляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на ейную карысьць, пастанавіўшы, што студыя ня можа працягваць кантракт бяз згоды выканаўцы. Рашэньне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Гэвілэнд».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]