Андрэй Чухлей | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 70 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004 | Дынама-Юні[d] | 9 (0) |
2004 | → Дарыда | 0 (0) |
2005—2010 | Дынама Менск | 95 (8) |
2011—2014 | Урал | 50 (2) |
2014 | Цюмень[d] | 13 (0) |
2015 | Менск | 10 (0) |
2015 | Віцебск | 11 (1) |
2016 | Нёман Горадня | 5 (0) |
2016 | Каўна Жальгірыс | 7 (0) |
2017 | Янава | 10 (0) |
2017 | Смалявічы | 13 (1) |
2018 | Дняпро Магілёў | 17 (1) |
2019 | Арарат | 3 (0) |
2019—2022 | Славія Мазыр | 72 (10) |
2023 | Астравец | 22 (2) |
Зборныя | ||
2005—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (1) |
2008—2009 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
2008—2014 | Беларусь | 7 (0) |
Андрэ́й Чухле́й (нарадзіўся 2 кастрычніка 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Астравец». У 2008—2013 гадах правёў 7 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі.
Выхаванец менскай ДЮСШ «Арбіта», у маладосьці гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды» і менскае «Дынама-Юні». З 2005 году выступаў за менскае «Дынама», у сэзоне 2007 году замацаваўся ў аснове дынамаўцаў. У студзені 2011 году перайшоў у екацярынбурскі «Ўрал», які на той час выступаў у ФНЛ. Аднак трывала выступаў за ўральцаў толькі ў сэзоне 2011—2012 гадоў. У далейшым значную частку матчаў прапускаў з-за траўм. Тым ня менш, застаўся ў камандзе, якая ўлетку 2013 году атрымала месца ў Прэм’ер-лізе. У Прэм’ер-лізе правёў за «Ўрал» 8 матчаў.
У пачатку 2014 году перастаў трапляць у асноўны склад «Уралу», гуляў толькі за моладзевую каманду екацярынбурскага клюбу. У траўні 2014 году «Ўрал» выключыў Чухлея з заяўкі на чэмпіянат[4]. У ліпені 2014 году стаў гульцом клюбу «Цюмень»[5], які па выніках сэзону 2013—2014 гадоў выйшаў у ФНЛ. Трывала гуляў у аснове цюменскага клюбу, але ў сьнежні 2014 году канракт зь «Цюменьню» быў разарваны[6].
У лютым 2015 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з футбольным клюбам «Менск»[7]. У жніўні 2015 году перайшоў у «Віцебск»[8]. У сакавіку 2016 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам»[9], а ўжо ў траўні кантракт быў скасаваны па згодзе бакоў[10]. У жніўні 2016 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Каўна Жальгірыс»[11]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Янава»[12]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Смалявічы-СТІ»[13]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году дапамог смалявіцкай камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[14]
У складзе магілёўскай каманды быў гульцом асноўнага складу, але толькі ў траўні не гуляў праз пашкоджаньні. Чухлей часам выкарыстоўваўся на пазыцыі абаронцы. У кастрычніку 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў Магілёў[15]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з армянскім клюбам «Арарат»[16], а ў сакавіку 2019 году перайшоў у мазырскую «Славію»[17]. Замацаваўся ў пачатковым складзе мазырскага клюбу. У студзені 2021 году падоўжыў пагадненьне з «Славіяй»[18]. Зь верасьня 2021 году перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы, але вярнуўся да каманды ў чэрвені 2022 году. У лістападзе 2022 году па заканчэньні кантракта зышоў з мазырскага клюбу[19]. У сакавіку 2023 году далучыўся да «Астраўца»[20].
2 чэрвеня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (1:1).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Віцебск | 11 | 1 | ||
Нёман | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Смалявічы-СТІ | 2017 | Першая ліга | 13 | 1 |
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | 1 |