Ахмэд III

Ахмэд III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 сьнежня 1673(1673-12-30)[1][2],
Памёр 1 ліпеня 1736(1736-07-01)[1][3] (62 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Мустафа III, Абдул-Хамід I, Хатыджэ Султан[d], Эсма Султан[d], Юмю Гюлсюм Султан[d], Саліха Султан[d], Фатма Султан[d], Атыке Султан[d], Айшэ Султан[d], Зэйнэп Султан[d] і Зюбэйдэ Султан[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Рабія Султан[d], Эмінэ Міхрышах Кадынэфэндзі[d], Айшэ Ханым Султан[d] і Эмэтулах Кадын Эфэндзі[d]
Бацька Мэхмэд IV[d]
Маці Гюлнуш Султан[d]
Подпіс Выява аўтографу

Ахмэд III (па-асманску: احمد ثالث‎) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1703 году да 1730 год. Сын султану Мэхмэда IV. Маці Ахмэда, Гюлнуш Султан, была этнічнай грэчанкай, і мела імя Эўмэнія Ворыя[4][5][6][7].

Нарадзіўся ў горадзе Хачыёглу Пазарчык у рэгіёне Дабруджа. Узышоў на пасад у 1703 годзе, калі ягоны брат Мустафа II адрокся ад пасады[8]. Першыя дні панаваньня Ахмэда III прайшлі з намаганьнямі супакоіць янычараў, якія былі ў рэшце рэшт улагоджаныя. Аказваў падтрымку Крымскаму ханству ў ягоным супрацьстаяньні з расейскім войскам. У 1709 годзе даў прытулак швэдзкаму каралю Карлу XII, разьбітаму ў бітве пад Палтавай. Атрымаў перамогу ў расейска-турэцкае вайне, дзякуючы чаму Асманская імпэрыя атрымала кантроль над Азовам.

У 1720-я гады Асманская імпэрыя скарысталася смутай у Пэрсіі ў сувязі з уварваньнем туды аўганцаў і захапіла значныя тэрыторыі ў Заходнім Іране, але затым туркі трывалі паразу ад пэрсыдзкага шага Ашрафа. Чуткі аб гэтае паразе сталі падставай да паўстаньня насельніцтва Канстантынопалю, незадаволенага высокімі падаткамі і карупцыяй. Да гэтага паўстаньня далучыліся янычары, што прывяло да зьвяржэньня Ахмэда III.

  1. ^ а б в г д е Ahmed III // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в Ahmet III // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ а б в Ahmed (Ahmed III.) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  4. ^ Freely, John (2001). «The Lost Messiah». Viking. — С. 132. — ISBN 0-670-88675-0.
  5. ^ Bromley, J. S. (1957). «The New Cambridge Modern History». University of California: University Press. — С. 554. — ISBN 0-521-22128-5.
  6. ^ Sardo, Eugenio Lo (1999). «Tra greci e turchi: fonti diplomatiche italiane sul Settecento ottomano». Consiglio nazionale delle ricerche. — С. 82. — ISBN 88-8080-014-0.
  7. ^ Baker, Anthony E; Freely, John (1993). «The Bosphorus». Redhouse Press. — С. 146. — ISBN 975-413-062-0.
  8. ^ Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Ahmed III». Encyclopædia Britannica. 1 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 431.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]