Бацікі Пярэднія | |
польск. Baciki Bliższe | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1469 |
Былая назва: | Баціковічы, Ільяшова |
Мясцовая назва: | Baciki Peredni |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямятыцкі |
Гміна: | Сямятычы |
Насельніцтва: | 285 чал. (2011)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-300 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.91667° у. д.Каардынаты: 52°27′0″ пн. ш. 22°55′0″ у. д. / 52.45° пн. ш. 22.91667° у. д. |
Бацікі Пярэднія на мапе Польшчы ![]() ![]() Бацікі Пярэднія | |
![]() |
Ба́цікі Пярэ́днія (па-польску: Baciki Bliższe, па-падляску: Báciki Perédni[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Побач зь вёскай праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход Уваскрасеньня Гасподняга ў Сямятычах). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія сьв. Андрэя Баболі ў Сямятычах[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя Бацікаў Пярэдніх цесна зьвязаная з фальварчнай сядзібай у Баціках Сярэдніх. У дакумантах 1580 г. вёска ўзгадвалася як Ільяшова[4]. У міжваенны пэрыяд Бацікі Пярэднія прыналежалі да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 193 жыхароў (172 праваслаўных, 21 каталікоў; 153 беларусаў, 40 палякаў)[5].
|