Борнмут | ||||||
Поўная назва |
па-ангельску: Boscombe Football Club па-ангельску: Bournemouth and Boscombe Athletic Football Club па-ангельску: AFC Bournemouth | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1899 | |||||
Горад | Борнмут, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Дын Корт Умяшчальнасьць: 11 464 | |||||
Кіраўнік | Максім Дзёмін[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 12 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы afcb.co.uk (анг.) |
«Борнмут» (па-ангельску: Bournemouth) — ангельскі футбольны клюб з гораду Борнмут. Заснаваны ў 1899 годзе. Мянушка клюбу — «вішні». Колеры формы — чырвоныя, чорныя і белыя. Хатнія матчы праводзіць на стыдыёне «Дын Корт».
Не зважаючы на тое, што дата заснаваньня клюбу невядомая, існуюць доказы таго, што ён быў закладзены увосень 1899 году на грунце былога Інстытута Баскомба Сэнт-Джонза. Больш вядомай назвай клюбу быў «Баскомб». У першым сэзоне 1899—1900 гадоў клюб зьвярнулася да гарадзкой дарослай і моладзевай ліг з мэтай удзелу. Акрамя таго, каманда брала ўдзел у розыгрышу ў Кубку Гантс Джуніяр. Наступныя два сэзоны дружына гуляла на полі на вуліцы Кастэлмэйн-авэню, на трэці год свайго існаваньня перабралася у Кінгс-парк. У сэзоне 1905—1906 гадоў клюб атрымаў аматарскі статус.
У 1910 годзе «Баскомб» здолеў атрымаць у доўгатэрміновую пазыку поле ў Кінгс-парку. Ужо маючы ўласную пляцоўку клюб працягуў мацавацца. У гэтым жа годзе клюб склаў першую дамову з прафэсійным футбалістам Бэйвэнам Пэнтанам. Прыкладна ў гэты ж час за клюбам замацавалася мянушка — «вішні». Як мяркуецца, такая мянушка паходзіла да барвовых перапялясых кашулях. Паводле іншай вэрсіі мянушка спасылае на легенду, што стадыён борнмуцаў быў пабудаваны ля нерухомасьці Купэр-Дына, дабрадзея каманды, на тэрыторыі якой квітнелі вішнёвыя сады. У сэзоне 1913—1914 гадоў клюб упершыню змагаўся за Кубак Ангельшчыны, але ў хуктім часе прагрэс каманды спыніла Першая сусьветная вайна. У 1920 годзе быў утвораны трэці дывізіён, і клюб далучыўся да ягоных удзельнікаў. Каб зрабіць клюб больш вядомым у рэгіёне ў 1923 годзе назва была зьмененая на «Борнмут-і-Баскомб». «Борнмут» давялося чакаць заканчэньня Другой сусьветнай вайны, перш чым здабыць свой першы трафэй.
У 1971 годзе клюб атрымаў назву «Борнмут»[2] з тым намерам, каб клюб зьявіўся першым у альфабэтных сьпісах ангельскіх клюбаў[3]. Праз год клюб зацьвердзіў новы лягатып як сымбаль абнаўленьня[4]. На тло эмблемы былі даданыя палосы, якія клюб даўно выкарыстоўваў на кашулях, у той час як на пярэднім пляне месьціцца профіль гульца, які б’е мяч галавой, што адсылае да Дыкі Даўсэта, плённага бамбардзіра клюба ў 1950-х і 1960-х гадах[5]. Чырвона-чорная форма каманды, прадстаўленая ў 1971 годзе, адсылае да кашуляў «Міляну»[6]. Гэта была эпоха Тэда Макдкгала, плённага бамбардзіра, які ў матчы Кубка Ангельшчыны ў лістападзе 1971 году забіў дзевяць галоў у пераможным матчы супраць «Маргейту» (11:0)[7].
|
|