Бутрыманцы лац. Butrymancy | |||||
лет. Butrimonys | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Аліцкі | ||||
Раён: | Аліцкі | ||||
Вышыня: | 122 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′10″ пн. ш. 24°15′10″ у. д. / 54.50278° пн. ш. 24.25278° у. д.Каардынаты: 54°30′10″ пн. ш. 24°15′10″ у. д. / 54.50278° пн. ш. 24.25278° у. д. | ||||
Бутрыманцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бутрыманцы (лет. Butrimonys) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Пінсаўцы. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Бутрым утварылася ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Бутрым складаецца з фармантаў -бут-, які паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепіцкае butilo — 'камель'), і -рым-, які паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[3]. У гістарычным германскім арэале адзначалася імя Rimboto[4][5] (Rimbotus[6]).
У XIX ст. мястэчка Бутрыманцы ўваходзіла ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[7].