Джарджыніё Вэйнальдум | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 лістапада 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Ітыфак | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2011 2011—2015 2015—2016 2016—2021 2021—2023 2022—2023 2023— |
Фэеноорд ПСВ Эйндговэн Ньюкасл Юнайтэд Лівэрпул Пары Сэн-Жэрмэн → Рома (арэнда) Аль-Ітыфак |
113 (23) 109 (40) 38 (11) 179 (16) 31 (1) 14 (2) 33 (6) |
Зборныя | ||
2011— | Нідэрлянды | 96 (28) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джарджыніё Вэйнальдум (па-нідэрляндзку: Georginio Wijnaldum; нарадзіўся 11 лістапада 1990 году, Ратэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, паўабаронца саудаўскага клюбу «Аль-Ітыфак» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Спарта» й «Фэеноорд», за апошні зь якіх дэбютаваў 8 красавіка 2007 году ў матчы супраць «Гронінгену». 2 сьнежня 2007 году Вэйнальдум забіў свой першы гол за «Фэеноорд» у хатнім матчы супраць «Гэраклесу», ратэрдамцы тады атрымалі перамогу зь лікам 6:0[3]. 6 сакавіка 2009 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да лета 2012 году[4]. Аднак 29 чэрвеня 2011 году тэхнічны дырэктар «Фэеноорду» абвесьціў пра пераход таленавітага юнака ў склад клюбу ПСВ. За гульца эйндговэнцы выклалі 5 млн эўра. Улетку 2013 году, пасьля сыходу Марка ван Бомэля й Кевіна Строотмана, Вэйнальдум быў абраны капітанам клюбу.
У 2011 годзе гулец дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
«Фэеноорд»:
ПСВ:
«Лівэрпул»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»: