Дзёрдзь Далаш | |
György Dalos | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 верасьня 1943[1][2][3] (81 год) |
Дзеці | Ганна Далаш[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, перакладнік, гісторык, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1985 — цяпер |
Жанр | раман і аповесьць |
Мова | вугорская мова[5] і нямецкая[5] |
Значныя творы | 1985 (1983), Мэлянхолія супраціву (1989) |
Узнагароды | |
Дзёрдзь Далаш (па-вугорску: György Dalos; нар. 23 верасьня 1943) — вугорскі пісьменьнік і гісторык. Піша на вугорскай і нямецкай мове.
Далаш правёў сваё дзяцінства з бабуляй і дзедам, таму што ягоны бацька памёр у 1945 годзе ў канцлягеры, трапіўшы туды як жыд цягам Другой сусьветнай вайны. З 1962 па 1967 зьяўляецца студэнтам гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Пасьля навучаньня вярнуўся ў роднае места Будапэшт і пачаў працу ў музэі.
![]() |
Мае студэнцкія гады былі вялікім расчараваньнем савецкай сыстэмай менавіта на ўзроўні штодзённасьці. У той жа час для мяне была вельмі вялікая, калі можна сказаць, чалавечая неспадзеўка, — гэта проста рускія, зь якімі я пазнаёміўся. Памятаю, я яшчэ быў артадаксальным камуністам, і першымі, хто мне растлумачыў, што савецкая рэчаіснасьць, гэта не тое, завошта выдае яе прапаганда, былі мае рускія сябры. | ![]() |
—Інтэрвію на радыёстанцыі «Рэха Масквы», 9 ліпеня 2006 |
Кнігі Далаша перакладзены й выдадзены ў Ангельшчыне, Францыі, Даніі, Швэцыі, Японіі, Турцыі, Партугаліі, Расеі, Аўстраліі, Ізраілі, ЗША й Галяндыі. Ляўрэат некалькіх ўзнагарод, у тым ліку Прэмія імя Адэльбэрта фон Шамісо (1995) і Залаты знака прэзыдэнта Вугорскай Рэспублікі (2000).