Жан-Поль Рапно | |
па-француску: Jean-Paul Rappeneau | |
Дата нараджэньня | 8 красавіка 1932[1][2][3] (92 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | кінарэжысэр, сцэнарыст, рэжысэр |
Дзеці | Martin Rappeneau[d] і Julien Rappeneau[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0710919 |
Подпіс | |
Жан-Поль Рапно (па-француску: Jean-Paul Rappeneau; нарадзіўся 8 красавіка 1932 году, Асэр, Францыя) — францускі кінарэжысэр і сцэнарыст.
Пачынаў як асыстэнт рэжысэра на здымках фільмаў Люі Маля «Зазі ў мэтро» і «Прыватнае жыцьцё», да апошняга зь якіх быў таксама суаўтарам сцэнару. У 1964 годзе выступіў суаўтарам сцэнару і асыстэнтам рэжысэра Філіпа дэ Брока на здымках фільму «Чалавек з Рыё» з Жанам-Полем Бэльмандо ў галоўнай ролі. Яго ж Рапно здыме ў адным са сваіх першых фільмаў — «Паўторны шлюб» (1971).
У 1973 ён зноў супрацоўнічае з дэ Брока і Бэльмандо, прыняўшы ўдзел у напісаньні сцэнару да камэдыі «Цудоўны». У 1990 годзе выходзіць самы пасьпяховы на сёньняшні дзень фільм Рапно — экранізацыя п’есы «Сырано дэ Бэржэрак» Эдмона Растана, з Жэрарам Дэпард’ё і Вэнсанам Пэрэсам у галоўных ролях. У 2003 рэжысэр зноў здымае Дэпард’ё ў сваім фільме — на гэты раз у «Бон Ваяж».
Жан-Поль Рапно — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў