Здраўка Крывакапіч | |
4 сьнежня 2020 — 28 красавіка 2022 | |
Папярэднік | Душка Маркавіч |
Наступнік | Дрытан Абазавіч[d] |
17 чэрвеня 2021 — 1 ліпеня 2021 | |
Папярэднік | Vladimir Leposavić[d] |
Наступнік | Sergej Sekulović[d] |
24 студзеня 2022 — 28 красавіка 2022 | |
Папярэднік | Sergej Sekulović[d] |
Наступнік | Marko Kovač[d] |
23 верасьня 2020 — 4 сьнежня 2020 | |
17 чэрвеня 2021 — 1 ліпеня 2021 | |
24 студзеня 2022 — 28 красавіка 2022 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 верасьня 1958 (66 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Здраўка Крывакапіч (па-сэрбску (кірыліцай): Здравко Кривокапић; 2 верасьня 1958) — чарнагорскі прафэсар машынабудаваньня, пісьменьнік і палітык, прэм’ер-міністар Чарнагорыі з 4 сьнежня 2020 году[1] па 28 красавіка 2022 году. 4 лютага 2022 году парлямэнт Чарнагорыі вынес вотум недаверу ўраду Крывакапіча, якое будзе выконваць абавязкі да абраньня новага[2][3][4].
Зьяўляецца прафэсарам унівэрсытэтаў Чарнагорыі і Усходняга Сараева, а таксама адным з заснавальнікаў няўрадавай арганізацыі «Мы не дамо Чарнагорыю», арганізацыі, заснаванай чарнагорскімі прафэсарамі і інтэлектуаламі на падтрымку Сэрбская Праваслаўная Царква ў Чарнагорыі пасьля спрэчнага закону аб рэлігіі, які накіраваны супраць прававога статусу і маёмасьці Сэрбскай Праваслаўнай Царквы[5].
Яго палітычныя погляды і публічныя выступы звычайна вызначаюцца як умераныя правыя, антыкарупцыйныя, хрысьціянскія дэмакратычныя, праэўрапейскія і эканамічна лібэральныя, а таксама працаркоўныя, прасэрбскія і культурна-кансэрватыўныя[6].