Казімер Малевіч |
|
Імя пры нараджэньні | Казімер Севярынавіч Малевіч
|
---|
Дата нараджэньня | 11 (23) лютага 1879[1]
|
---|
Месца нараджэньня |
|
---|
Дата сьмерці | 15 траўня 1935(1935-05-15)[5][6][7][…] (56 гадоў)
|
---|
Месца сьмерці |
|
---|
Прычына сьмерці | рак падкарэньніцы
|
---|
Адукацыя | Кіеўская мастацкая школа, студыя Фядора Рэрбэрга (Масква)
|
---|
Занятак | авангардызм, футурызм, кубізм, супрэматызм, імпрэсіянізм
|
---|
Навуковая сфэра | авангард[9], візуальная дзейнасьць[d][9], мастацтвазнаўства[d][9], супрэматызм[9], выяўленчае мастацтва[9] і абстракцыянізм[9]
|
---|
Месца працы |
|
---|
Сябра ў | Супрэмус[d]
|
---|
Жанры | сцэнаграфія[d], малярства, абстракцыянізм[3], натурморт[d][3] і фігуратыўнае мастацтва[d][3]
|
---|
Плынь | кубізм, футурызм, супрэматызм |
---|
|
Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч (23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879[10][11][12] (паводле іншых зьвестак — 1878[13]), Кіеў — 15 траўня 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.
Казімер Малевіч нарадзіўся 23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879 году у Кіеве[10][14] (паводле іншых зьвестак — на Капыльшчыне[15]) у сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча[16] (са словаў мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева знаходзіўся пад Нясьвіжам[17]). Паводле некаторых дасьледчыкаў, сям’я Малевічаў належала да ўкраінскай шляхты[18]. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе Н. І. Мурашка. Кар’еру мастака Малевіч пачаў з імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў футурыстычных выстаў.
Казімер Малевіч тройчы (у 1905, 1906 і 1907 гадах) паступаў у Маскоўскую вучэльню скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнага слухача.
У 1919—1922 гадах Казімер Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сьцьвярджальнікі новага мастацтва». У 1920-я гады ўдзельнічаў у афармленьні спэктакляў Уладзімера Маякоўскага «Містэрыя Буф». З 1923 па 1927 год — дырэктар Ленінградзкага дзяржаўнага інстытуту мастацкай культуры[19]. Быў чальцом «Аб’яднаньня сучасных архітэктараў».
Малевіч быў пасьлядоўным прапагандыстам уласнай тэорыі. Вакол яго з часам утварылася група аднадумцаў (Зацьвярдзіцелі новага мастацтва).
Малевіч удзельнічаў у выставах з эпатажнымі назвамі: «Званковы валет», «Асьліны хвост», «Футурызм 0,10». На выставе «Трамвай В» супраць нумароў 21-25, якія заканчвалі сьпіс яго работ, у каталёгу было пазначана: «Зьмест карцін аўтару невядомы».
Самы знакаміты твор Малевіча — Чорны квадрат.
Аўтар кніг «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму», «Супрэматызм», «Бог ня скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка».
Паводле завяшчаньня, пасьля сьмерці цела Малевіча было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы. Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая.
У цяперашні час магіла Малевіча знойдзеная энтузіястамі. На месцы магілы ўсталяваны невялікі манумэнт. Магіла знаходзіцца недалёка ад Савецкага праспэкту ў Нямчынаўцы, на ўсход ад сажалкі.
Дзяржаўным Расейскім музэем і студыяй «Квадрат фільм» зьняты фільм «Казімер Малевіч. Ператварэньне».
Выслоўе Казіміра Малевіча:
«Толькі нудныя і бездапаможныя мастакі прыкрываюць сваё мастацтва шчырасьцю. У мастацтве патрэбная ісьціна, а ня шчырасьць».
- ^ метрычная кніга
- ^ метрычная кніга
- ^ а б в г Artnet — 1998.
- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Kazimir Severinovich Malevich (нід.)
- ^ Kazimir Severinovich Malevich // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Kazimir Malevich // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ The Fine Art Archive
- ^ а б в г д е Malevyč, Kazymyr, S. // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Запись о рождении в метрической книге римско-католического костёла св. Александра в Киеве, 1879 год // ЦГИАК Украины, ф. 1268, оп. 1, д. 26, л. 13об—14. (рас.)
- ^ Д. Горбачев. Малевич и Украина. — Киев, 2006. — 456 с.
- ^ Янкина С., Ганиянц М. (23 лютага 2008) Искусствоведы до сих пор не определили год рождения Малевича (анг.). РИА Новости. — Пра год нараджэньня Малевіча.
- ^ Шатских А. С. Казимир Малевич. — М.: «Слово», 1996. — 96 с.
- ^ Казімер Севярынавіч Малевіч. Біяграфія і творчасьць мастака Artonline.ru Архіўная копія ад 18 студзеня 2008 г.
- ^ Адам Мальдзіс (19 ліпеня 2007) Казімер Малевіч нарэшце атрымаў беларускую «прапіску» Голас Радзімы Архіўная копія
- ^ Анастасія Зелянкова (4 лістапада 2008) Беларус, які падмануў сьвет Салідарнасьць
- ^ Мастацкае жыцьцё Беларусі пачатку 20 стагодзьдзя: пошук нацыянальнай самасьвядомасьці. Радыё Свабода (11 лістапада 2004). Архіўная копія
- ^ Родословие и предки К. С. Малевича // Малевич о себе. Современники о Малевиче. Авторы-составители И. А. Вакар, Т. Н. Михиенко. Т. 1. Москва, 2004. С. 372—385.
- ^ Малевич Казимир Северинович (1878—1935 гг.) // www.arthistory.ru
- Малевич К. По лестнице познания: Из неопубликованных стихотворений / Вступ. сл. Г.Айги. — 1991. — 1000 ас.
- Малевич К. Лень как действительная истина человечества. С прилож. ст. Ф. Ф. Ингольда «Реабилитация праздности» / Предисл. и примеч. А. С. Шатских. — 1994. — (Библиотека Сергея Кудрявцева). — 150 ас.
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Общ. ред., вступ. ст., сост., подг. текстов и комм. А. С. Шатских; раздел «Статьи в газете „Анархия“ (1918)» — публ., сост., подг. текста А. Д. Сарабьянова. — 1995 Т. 1. Статьи, манифесты, теоретические сочинения и др. работы. 1913—1929. — 2750 ас.
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., предисл., ред. переводов, комм. Л.Демосфеновой; науч. ред. А. С. Шатских. — 1998 Т. 2. Статьи и теоретические сочинения, опубликованные в Германии, Польше и на Украине. 1924—1930. — 1500 ас.
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских. — 2000 Т. 3. Супрематизм. Мир как беспредметность, или Вечный покой. С прилож. писем К.Малевича к М. О. Гершензону. 1918—1924. — 1500 ас.
- Малевич К. Собрание сочинений в 5 томах / Сост., публ., вступ. ст., подг. текста, комм. и примеч. А. С. Шатских. — 2003 Т. 4. Трактаты и лекции первой половины 1920-х годов. С приложением переписки К. С. Малевича и Эль Лисицкого. — 1500 ас.
- Малевич К. Собрание сочинеий в пяти томах. — 2004 Т. 5. Произведения разных лет: Статьи. Трактаты. Манифесты и декларации. Проекты лекций, Записки и заметки. Поэзия.
- Курбановский А. Малевич и Гуссерль: Пунктир супрематической феноменологии // Историко-философский ежегодник — 2006. — М.: Наука, 2006. — С. 329—336.
- Кацис Л. «Черный квадрат» Казимира Малевича и «Сказ про два квадрата» Эль-Лисицкого в иудейской перспективе // Русская эсхатология и русская литература. — М.: ОГИ, 2000. — С. 132—139.
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.
Нарматыўны кантроль |
---|
Міжнародныя | |
---|
Нацыянальныя | |
---|
Навуковыя | |
---|
Артысты | |
---|
Асобы | |
---|
Іншыя | |
---|