Крыстын Лягард | |
па-француску: Christine Lagarde | |
Дырэктар-распараднік МВФ | |
---|---|
5 ліпеня 2011 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Дамінік Строс-Кан |
Міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі | |
19 чэрвеня 2007 — 29 чэрвеня 2011 | |
Прэм’ер-міністар: | Франсуа Фіён |
Папярэднік: | Жан-Люі Барляо |
Наступнік: | Франсуа Баруан |
Міністар сельскай гаспадаркі Францыі | |
18 траўня 2007 — 19 чэрвеня 2007 | |
Прэм’ер-міністар: | Франсуа Фіён |
Папярэднік: | Дамінік Бюсэро |
Наступнік: | Мішэль Барнье |
Міністар зьнешняга гандлю Францыі | |
31 траўня 2005 — 18 траўня 2007 | |
Прэм’ер-міністар: | Дамінік дэ Вільпен |
Папярэднік: | Крыстыян Жакоб |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
1 студзеня 1956 (68 гадоў) Парыж, Францыя |
Партыя: | Зьвяз за народны рух |
Сужэнец: | Wilfried Lagarde[d], Q113585479?[1] і Xavier Giocanti[d] |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Парыж X Нантэр |
Узнагароды: | |
Крысты́н Мадле́н Адэт Ляга́рд (па-француску: Christine Madeleine Odette Lagarde; нарадзілася 1 студзеня 1956 року) — дырэктар-распараднік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), міністар эканомікі, фінансаў і прамысловасьці Францыі. Ляґард зьяўляецца першай жанчынаю-міністрам фінансаў сярод краінаў Вялікай васьмёркі, а таксама першаю жанчынаю-кіраўніцай МВФ.
Вышэйшую адукацыю атрымала ў інстытуце палітычных навук унівэрсытэту Парыж X Нантэр. Праходзіла навучаньне і стажыяваньне ў ЗША. Працавала ў Цэнтры міжнародных і стратэгічных дасьледаваньняў(en) разам са Зьбігневам Бжэзынскім.
Дзякуючы сваёй антыманапалісцкай адвакацкай дзейнасьці Ляґард увайшла ў гісторыю як першая жанчына-кіраўніца міжнароднай юрыдычнай фірмы Baker & McKenzie. 16 лістапада 2009 «Файнэншл таймс» назваў яе найпрыгажэйшым міністрам фінансаў краінаў Эўразоны[2]. У 2009 Ляґард заняла 17 месца ў рэйтынгу найуплывовейшых жанчынаў сьвету паводле вэрсіі часопісу «Форбс»[3].
28 чэрвеня 2011 року, пасьля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, Ляґард была прызначаная дырэктарам-распараднікам Міжнароднага валютнага фонду на пяцігадовы тэрмін, які распачаўся 5 ліпеня 2011 року[4][5].
Крыстын Лягард — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў