Ламазы

Ламазы
лац. Łamazy
польск. Łomazy
Падрэчная вуліца
Падрэчная вуліца
Герб Ламазаў


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Ламазы
Насельніцтва: 1688 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-532
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′0.0″ пн. ш. 23°10′0.1″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.166694° у. д. / 51.9; 23.166694Каардынаты: 51°54′0.0″ пн. ш. 23°10′0.1″ у. д. / 51.9° пн. ш. 23.166694° у. д. / 51.9; 23.166694
Ламазы на мапе Польшчы
Ламазы
Ламазы
Ламазы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Лама́зы (польск. Łomazy) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Белай і за 84 км на паўночны ўсход ад Любліна.

Ламазы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, побач зь мястэчкам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Праект царквы, 1854 г.
Царква-мураўёўка, 1915—1918 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ламазы датуецца 1447 годам, калі вялікі князь Казімер перавёў вёску з Парчаўскага староства ў склад Берасьцейскай зямлі. У 1451 годзе ён асабіста прыбыў у Ламазы, каб суправаджаць дэлегатаў ад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. Мікалай Радзівіл «Чорны» заснаваў тут мястэчка і дазволіў праводзіць два кірмашы — на дзень Сьвятога Пятра і Ўсіх Сьвятых, а таксама штотыднёвы торг у чацьвяргі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ламазы ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. На 1566 год у мястэчку існавалі вуліцы Берасьцейская, Віленская, Міжрэцкая, Парчаўская, Падрэчная і «Да мосту»). У 1568 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Ламазам Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі срэбная воўчая галава і залатая арліная нага»[1]. У 1570 годзе тут збудавалі царкву.

На 1784 год у Ламазах дзеялі касьцёл, царква і сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ламазы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 293 будынкі, на 1861 год — 309, у тым ліку адзін мураваны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ламазы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ламазы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ламазы занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Ламазы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1917 чал.; 1860 год — 2370 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1688 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Капліца Сьвятога Яна на могілках
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1906—1911)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Замак (XVI ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (мураўёўка; 1890—1891)
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 182.
  2. ^ Chlebowski B. Łomazy // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 690.