Марына Арзамасава | ||||||||||||||||||||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася | 17 сьнежня 1987 (36 гадоў) Менск | |||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Прафэсійная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Спэцыялізацыя | лёгкая атлетыка (бег) | |||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Марына Арзамасава (у дзявоцтве — Катовіч; нарадзілася 17 сьнежня 1987 году, Менск) — беларуская лёгкаатлетка (бег). Чэмпіёнка Эўропы 2014 году ў бегу на 800 м[1].
На чэмпіянаце сьвету 2011 году — 21-я, чэмпіянаце сьвету 2012 году — 8-я, чэмпіянаце Эўропы 2012 году — 3-я[a]. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 800 мэтраў[2], дзе ня здолела прайсьці папярэдні раўнд і заняла агульнае 28 месца.
Прынесла Беларусі першае золата на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы ў Пэкіне на дыстанцыі 800 мэтраў[3].
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе заняла 7 месца на дыстанцыі 800 м.
Бацька — Аляксандар Катовіч, займаўся скачкамі ў вышыню; маці — Равіля Аглетдынава, чэмпіёнка Эўропы і СССР у бегу на сярэднія дыстанцыі. Замужам за лёгкаатлетам Ільлём Арзамасавым, зь якім маюць дачку, якая нарадзілася ў 2009 годзе[4].