Мусьнікі лац. Muśniki | |||||
лет. Musninkai | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Шырвінцкі | ||||
Вышыня: | 107 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 415 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д.Каардынаты: 54°56′49″ пн. ш. 24°50′31″ у. д. / 54.94694° пн. ш. 24.84194° у. д. | ||||
Мусьнікі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мусьнікі (лет. Musninkai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Мусе. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 415 чалавек. Знаходзяцца за 13 км на паўднёвы ўсход ад Шырвінтаў.
Мусьнікі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тройцы, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Тапонім Мусьнікі ўтварыўся ад ракі Мусы[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Muschnyki (6 сьнежня 1522 году)[2]; Мусники (1553 год)[3].
Першы пісьмовы ўпамін пра Мусьнікі датуецца 1422 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.
Каля 1522 году ў Мусьніках збудавалі касьцёл. У 1558—1566 гадох тут утварылася мястэчка[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Мусьнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Мусьнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Мусьнікі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|