Мяжа аселасьці (па-расейску: Черта оседлости; поўная назва Мяжа́ пастая́ннай габрэ́йскай асе́дласьці[1]) — у Расейскай імпэрыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) — граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае жыхарства габрэям (то бок юдэям[2]), за выключэньнем некалькіх катэгорыяў, у якія ў розныя часы ўваходзілі, напрыклад, купцы першай гільдыі, асобы з вышэйшай адукацыяй, адслужылыя рэкруты, рамесьнікі, прыпісаныя да рамесных цэхаў, караімы.
Абмежаваньне ўзьнікла паводле ўказу Кацярыны II 1791 году (пасьля Другога падзела Рэчы Паспалітай), калі да Расейскай імпэрыі адыйшлі, разам з тамтэйшым мясцовым насельніцтвам, яе заходнія тэрыторыі), як тэрыторыя Расеі, дзе дазвалялася сяліцца і гандляваць габрэям. Гэтая мяжа ахоплівала адмыслова агавораныя населеныя пункты гарадзкога тыпу (мястэчкі, у сельскай мясцовасьці пражываньне таксама не дазвалялася) значнай часткі Царства Польскага, Летувы, Беларусі, Бэсарабіі, а таксама часткі тэрыторыяў сучаснай Украіны, якая была разьмешчаная ў паўднёвых губэрнях Расейскай імпэрыі[3].
![]() |
Гэта — накід артыкула па гісторыі габрэйскага народу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |