Нючэпінг

Нючэпінг
швэдз. Nyköping
Нючэпінг
Герб Нючэпінгу
Першыя згадкі: 1230
Краіна: Швэцыя
Лэн: Сёдэрманлянд
Камуна: Нючэпінг
Плошча: 13,43 км²
Вышыня: 20 м н. у. м.
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 32 224 чал.
шчыльнасьць: 2399,4 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 611XX
Геаграфічныя каардынаты: 58°45′29.653″ пн. ш. 17°1′6.478″ у. д. / 58.75823694° пн. ш. 17.01846611° у. д. / 58.75823694; 17.01846611Каардынаты: 58°45′29.653″ пн. ш. 17°1′6.478″ у. д. / 58.75823694° пн. ш. 17.01846611° у. д. / 58.75823694; 17.01846611
Нючэпінг на мапе Швэцыі
Нючэпінг
Нючэпінг
Нючэпінг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nykoping.se

Нючэпінг (па-швэдзку: Nyköping) — горад на ўсходзе Швэцыі, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора. Адміністрацыйны цэнтар аднайменнай камуны й лэну Сёдэрманлянд. Насельніцтва 32 224 чалавекі (на 31 сьнежня 2015). За 7 км на паўночны захад знаходзіцца аэрапорт Стакгольм-Скаўста.

Нючэпінскі замак

У XII стагодзьдзі ў раёне сучаснага Нючэпінгу былі ўзьведзеныя дзьве каменныя абарончыя вежы. Мяркуецца, што ўжо ў гэты час ён быў важным гандлёвым месцам[1]. Першыя згадкі Нючэпінгу належаць аднак, да 1230 году — на мясцовай манэце, знойдзенай у 1961 годзе, на якой выбіта назва «NVCOPIE». Прыкладна ў гэты час быў пабудаваны й Нючэпінскі замак (дакладная дата, аднак, невядома). У самым пачатку XIV стагодзьдзя ў ім знаходзіўся палонены Вальдэмар Біргерсан, які там і памёр у 1302 годзе. У 1317 годзе ў замку меў месца г. зв. Нючэпінскі пір, на які кароль Біргер запрасіў сваіх братоў герцагаў Эрыка Магнусана і Вальдэмара Магнусана, пасьля чаго арыштаваў іх і кінуў за краты. 20 верасьня 1396 году ў Нючэпінскім замку была падпісана г. зв. Нючэпінская рэцэсыя, якая зьявілася падмуркам для складаньня Кальмарскай уніі.

У 1521 годзе замак быў узяты Густавам Вазам. З 1568 году герцаг Карл зрабіў Нючэпінг адміністрацыйным цэнтрам сваіх уладаньняў, а ў 1592 годзе ажаніўся там з Крыстынай Гальштайн-Готарпскай. У час Вялікай Паўночнай вайны, 24 ліпеня 1719 году, Нючэпінг амаль цалкам быў спалены расейцамі. Пасьля гэтай вайны ў горадзе пачынае разьвівацца прамысловасьць: былі пабудаваны папяровая, тытунёвая, цукравая й іншыя фабрыкі, на якой працавалі, пераважна нямецкія эмігранты. У 1749 годзе ў Нючэпінгу налічвалася 2200 жыхароў[2].

У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у горадзе працягвалася разьвіцьцё прамысловасьці і рост насельніцтва (4784 чалавекі ў 1860 годзе, 9810 у 1910 годзе). З 1941 да 1980 году ў горадзе была разьмешчана Сёдэрманляндзкая паветраная флятылія. У 2010—2011 гадах у квартале Окрукен праводзіліся архэалягічныя раскопкі.

  1. ^ Nyköping. Medeltidsstaden 13, sid. 10
  2. ^ Nyköping. Kulturhistorisk byggnadsinventering, sid. 18

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нючэпінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў