Ніл Фін | |
Neil Finn, OBE | |
![]() Ніл Фін (2010) | |
Дата нараджэньня | 27 траўня 1958 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | ![]() |
Прафэсія | музыка, аўтар песьняў |
Гады дзейнасьці | 1976 — цяпер |
Сябра ў | Split Enz[d], Crowded House[d], Fleetwood Mac[d] і The Finn Brothers[d] |
Жанры | рок, арт-рок, новая хваля, поп |
Інструмэнты | сьпеў, гітара, укулеле, мандаліна, клявішныя, бас-гітара, бубны |
Гурты | |
Супрацоўніцтва | |
Лэйблы | Columbia |
Дзеці | Liam Finn[d] |
Узнагароды | тып ордэна ня вызначаны |
Сайт | neilfinn.com |
Кавалер Ніл Малэйн Фін (па-ангельску: Neil Mullane Finn; * 27 траўня 1958, Тэ Авамуту, Новая Зэляндыя) — новазэляндзкі музыка. Былы фронтмэн гурту «Split Enz» (разам з братам Цімам), а цяпер фронтмэн «Crowded House». Запісаў таксама некалькі пасьпяховых сольных альбомаў і сабраў разнастайных музыкаў для праекту «7 Worlds Collide».
Фін стаў вядомым напрыканцы 1970-х, замяніўшы сьпевака і складальніка песьняў Філа Джада ў братавым гурце «Split Enz». Падчас супрацоўніцтва з гуртом Ніл напісаў гіты «One Step Ahead», «History Never Repeats», «I Got You» і «Message to My Girl». Сусьветную вядомасьць Ніл Фін атрымаў пасьля развалу «Split Enz» у 1984, заснаваўшы ў наступным року «Crowded House». Гурт займеў міжнародны посьпех у 1987 року з выхадам самотніку «Don’t Dream It’s Over» Фінавага аўтарства.
У 1996 року Ніл Фін распусьціў «Crowded House», заняўшыся сольнай кар’ерай, і разам з братам Цімам выдаў два альбомы пад аўтарствам «Finn Brothers». У 2006, па сьмерці бубнача «Split Enz» і «Crowded House» Пола Гестэра Фін адрадзіў гурт, які праз 13 рокаў выдаў першы студыйны альбом, «Time on Earth».
У 2012 року напісаў песьню «Song of the Lonely Mountain» для фільму «Хобіт: Нечаканае падарожжа», да якой скампанаваў таксама музыку[1].
Сын Лаем Фін — таксама музыка, лідэр экспэрымэнтальнага рок-гурту «Betchadupa».
Ніл Фін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() | На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |