Порту-Алегры

Порту-Алегры
парт. Porto Alegre
Порту-Алегры
Герб Порту-Алегры Сьцяг Порту-Алегры
Дата заснаваньня: 26 сакавіка 1772[1]
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-Грандзі-ду-Сул
Кіраўнік: Нэлсан Маршэзан Жуніяр[d]
Плошча: 496,827 км²
Вышыня: 10 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 1 509 939 чал.
шчыльнасьць: 3039,16 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Тэлефонны код: 51
Паштовы індэкс: 90000-000
Геаграфічныя каардынаты: 30°1′58″ пд. ш. 51°13′48″ з. д. / 30.03278° пд. ш. 51.23° з. д. / -30.03278; -51.23Каардынаты: 30°1′58″ пд. ш. 51°13′48″ з. д. / 30.03278° пд. ш. 51.23° з. д. / -30.03278; -51.23
Порту-Алегры на мапе Бразыліі
Порту-Алегры
Порту-Алегры
Порту-Алегры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
portoalegre.rs.gov.br/portal_pmpa_novo

Порту-Алегры (па-партугальску: Porto Alegre) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар штату Рыю-Грандзі-ду-Сул. Порту-Алегры зьяўляецца адным з галоўных культурных, палітычных і эканамічных цэнтраў Бразыліі. У апошнія гады Порту-Алегры прымаў у сябе Сусьветны сацыяльны форум, ініцыятыва шэрагу няўрадавых арганізацыяў. 9-я Асамблея Сусьветнай Рады Цэркваў адбылася ў Порту-Алегры ў 2006 годзе. Горад будзе адным з гарадоў, якія мусяць прыняць у сябе матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году.

Горад заснаваны ў 1772 годзе. Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі Порту-Алегры ўжо ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзя пасяліліся імігранты з Азорскіх астравоў, афіцыйнай датай заснаваньня лічыцца 1809 год.

У XVIII стагодзьдзі Порту-Алегры быў портам на возеры гораду Віяман. Акрамя перасяленцаў з Азорскіх астравоў, значную частку насельніцтва склалі сем’і з гораду Рыю-Грандзі, разьмешчанага ў прыбярэжным раёне на поўдзень ад Порту-Алегры, у той час былога ваеннай крэпасьцю.

На 1822 год у Порту-Алегры пражывала 12 тысяч жыхароў, менавіта ў гэты час Бразылія атрымала незалежнасьць. У канцы XIX стагодзьдзя горад прыняў шмат імігрантаў зь іншых частак сьвету, у прыватнасці зь Нямеччыны, Італіі й Польшчы. Пераважная большасьць насельніцтва мае эўрапейскае паходжаньне. У цяперашні час ён зьяўляецца найважнейшым портам штата Рыю-Грандзі-ду-Сул.

Дзякуючы разьмяшчэньня на сутыку пяці рэкаў горад стаў важным портам, а таксама адным з галоўных прамысловых і камэрцыйных цэнтраў у Бразыліі. Са зьяўленьнем Мэркасура горад пачаў хутчэй расьці й квітнець у эканамічным пляне. Сельскагаспадарчыя й жывёлагадоўчыя прадукты, як то соя, скура, кансэрваваная ялавічына й рыс, экспартуюцца з Порту-Алегры за мяжу, як то ў Афрыку й Японію[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]