Почап лац. Počap | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1447 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць | ||||
Муніцыпальны раён: | Почапскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 17 114 чал. (2009) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 48345 | ||||
Паштовы індэкс: | 243400 | ||||
Нумарны знак: | 32 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 33°27′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 33.45° у. д. | ||||
Почап на мапе Расеі ![]() ![]() Почап | |||||
![]() |
По́чап — места ў Расеі, на рацэ Судасьці. Адміністрацыйны цэнтар Почапскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 16 748 чалавекі. Знаходзіцца за 84 км на паўднёвы захад ад Бранску, чыгуначная станцыя на лініі Бранск — Унеча.
Почап — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Першы пісьмовы ўпамін пра Почап як места ў складзе Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1447 годам. У 1503 годзе места захапіла Маскоўская дзяржава.
У пачатку XVII ст. Почап вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у Старадубскім павет Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Почап захапілі маскоўскія войскі.
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Почап апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVIII—XIX стагодзьдзях места знаходзілася ў валоданьні Меншыкава, Разумоўскага, Клейнміхэля.
У 1781 годзе статус Почапу панізілі да мястэчка ў складзе Мглінскага павету Ноўгарад-Северскага намесьніцтва.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Почап абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Мглінскі павет («падраён») Гомельскага раёну[1]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, у Чарнігаўскую губэрню, з 1944 году ў Бранскай вобласьці.
Кансэрвавы, масларобны заводы, завод апрацоўкі пянькі, крухмалапатачнае прадпрыемства, мясаптушкакамбінат. Дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы.
|
|