Пшамыслаў Тытань

Пшамыслаў Тытань
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1987(1987-01-04)[1] (37 гадоў)
Рост 195 см
Вага 80 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Твэнтэ
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2007
2007—2012
2011—2015
2014—2015
2015—2016
2016—2018
2019—2022
2022
2022—
Гурнік Лэнчна
Рода
ПСВ Эйндговэн
Эльчэ (арэнда)
Штутгарт
Дэпартыва
Цынцынаці
Аякс
Твэнтэ
20 (0)
50 (0)
24 (0)
32 (0)
30 (0)
15 (0)
43 (0)
0 (0)
3 (0)
Зборныя
2010—2016 Польшча 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2016.

Пшамыслаў Тытань (па-польску: Przemysław Tytoń; нарадзіўся 4 студзеня 1987 году, Замасьць, Польшча) — польскі футбаліст, брамнік нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ». Былы гулец нацыянальнай зборнай Польшчы.

Пшамыслаў нарадзіўся ў горадзе Замасьць. Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у родным горадзе, у камандзе «Гэтман» у 2004 годзе. У пачатку 2005 году футбаліст папоўніў склад каманды «Гурнік» з Лэнчны. Увосень 2007 году Тытонь заключыў пяцігадовае пагадненьне зь нідэрляндзкай «Родай». Дэбютаваў у складзе каманды 29 сакавіка 2008 году, у матчы супраць «Гэраклесу» з Альмэлё, ​​які скончыўся нулявой нічыёй. Паводле вынікаў сэзону 2010—2011 гадоў Тытань стаў другім пасьля Маартэна Стэкеленбурга ў сьпісе найлепшых брамнікаў Эрэдывізіі. Улетку 2011 году гулец атрымаў прапанову аб пераходзе ад бэльгійскага «Генку», але ня прыняў яе.

16 жніўня Пшамыслаў быў аддадзены ў гадавую арэнду ў клюб ПСВ, а 20 студзеня 2012 году зь ім быў падпісаны чатырохгадовы кантракт[3]. Дэбютаваў у складзе ПСВ 11 верасьня 2011 году, у гульні супраць «ВВВ-Вэнлё», у якой прапусьціў тры мячы, а сустрэча сконылася зь лікам 3:3.

18 верасьня, у сваім другім матчы за эйндговэнскі клюб з амстэрдамскім «Аяксам» (2:2), на 44 хвіліне сустрэчы, пры ліку 1:0 на карысьць гаспадароў, Тытань сутыкнуўся са сваім аднаклюбнікам Тымаці Дэрэйкам, у выніку чаго атрымаў сур’ёзнае страсеньне мозгу, але рэнтген паказаў адсутнасьць расколінаў або дэфэктаў шыі й чэрапа[4].

8 красавіка 2012 году Тытань разам з ПСВ выйграў першы ў сваёй прафэсійнай кар’еры сур’ёзны трафэй — Кубак Нідэрляндаў, абыграўшы ў фінале «Гэраклес» зь лікам 3:0.

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за юнацкую й моладзевую зборныя Польшчы. 29 траўня 2010 году, у матчы супраць зборнай Фінляндыі, які скончылася зь лікам 0:0, Тытань дэбютаваў у складзе першай зборнай Польшчы. 27 траўня 2012 году футбаліст быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай Польшчы на чэмпіянат Эўропы 2012 году[5]. 8 чэрвеня, у матчы адкрыцьця чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Грэцыі, Пшамыслаў выйшаў на замену на 70-й хвіліне замест Мацея Рыбуса пасьля таго, як Войцех Шчэнсны быў выдалены з поля, і адбіў пэнальці ад Ёргаса Карагуніса.

ПСВ:

«Аякс»:

  1. ^ а б в Przemyslaw Tyton // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  3. ^ PSV neemt Tyton definitief over van Roda JC. nusport.nl
  4. ^ Атака на вратаря. sports.ru
  5. ^ Сборная Польши огласила состав на Евро-2012. sports.ru

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]