Свабодная дэмакратычная партыя | |
ням. Freie Demokratische Partei | |
![]() | |
Лідэр партыі | Крыстыян Лінднэр |
---|---|
Заснавальнік | Тэадор Гойс і інш. |
Дата заснаваньня | 11 сьнежня 1948 (76 гадоў таму) |
Штаб-кватэра | Бэрлін, вул. Райнгарт, д. Томаса Дэлера |
Саюзьнікі і блёкі | |
Ідэалёгія | лібэралізм |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя лібэралы |
Колькасьць | 54 000 (2016) |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
3 / 96 |
· Бундэстаг |
80 / 630 |
· Земская рада |
103 / 1821 |
Афіцыйны сайт | fdp.de |
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП; ням. FDP) — лібэральная партыя ў Нямеччыне, заснаваная 11 сьнежня 1948 году. Старшыня партыі — Крыстыян Лінднэр (з 2013).
СвДП уваходзіла ва ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць ва ўрад з 2009 году па 2013 (кожны раз як партнэр адной зь дзьвюх буйных нямецкіх партыяў — ХДС/ХСС). Такім чынам яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Цяпер прадстаўнікі СвДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.
У Эўрапейскім парлямэнце СвДП уваходзіць у саюз лібэралаў і дэмакратаў для Эўропы.
Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзыдэнтамі ФРН: Тэадор Гойс і Вальтэр Шээль.
Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 году СвДП упершыню не набрала 15% і не правяла ніводнага чалавека ў нямецкі сойм[1].
Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Саюзны сход Нямеччыны. Усяго СвДП могуць паслаць у Саюзны сход 80 чалавек[2].