Славуціч

Славуціч
лац. Słavucič
укр. Славутич
Славуціч
Герб Славуцічу Сьцяг Славуцічу
Дата заснаваньня: 1986
Горад з: 1987
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Вышгарадзкі
Тэрытарыяльная грамада: Славуціцкая
Плошча:
  • 20,82 км²
Вышыня: 145 м н. у. м.
Нацыянальны склад:
  • украінцы — 63,3%
  • расейцы — 30%
  • беларусы — 4,1%
 (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-4579
Паштовыя індэксы: 07100—07199
КОАТУУ: 3211500000
Геаграфічныя каардынаты: 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д. / 51.52056; 30.75694Каардынаты: 51°31′14″ пн. ш. 30°45′25″ у. д. / 51.52056° пн. ш. 30.75694° у. д. / 51.52056; 30.75694
Славуціч на мапе Ўкраіны
Славуціч
Славуціч
Славуціч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.e-slavutich.gov.ua

Славу́ціч (па-ўкраінску: Славутич) — места ў Вышгарадзкім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 2,53 км². Насельніцтва 24 983 чал. (2018)[1].

Славуціч пабудаваны пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) адмыслова дзеля разьмяшчэньня эвакуяванага пэрсаналу станцыі. Тэрыторыя места ёсьць эксклявам Кіеўскай вобласьці на тэрыторыі Чарнігаўскай.

Славуціч разьмешчаны на левым беразе Дняпра, за 40 км ад Чарнігава, 45 км ад Прыпяці, 50 км ад Чарнобылю і 200 км ад Кіеву. Геаграфічна знаходзіцца ў межах Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, аднак адміністрацыйна адносіцца да Кіеўскай вобласьці (места абласнога значэньня).

Славуціч — адно з наймаладзейшых местаў Украіны. Ягонае будаўніцтва пачалося ў 1986 року неўзабаве па Чарнобыльскай катастрофе, каб разьмясьціць у ім працаўнікоў АЭС зь сем’ямі, эвакуяваных з Прыпяці. Назва ўзятая ад старарускай назвы ракі Дняпро.

Першыя жыхары засяліліся ў свае хаты ў кастрычніку 1988 року. Дагэтуль тут пераважна жывуць пацярпелыя, адселеныя з забруджанай зоны, 8000 зь якіх у часе катастрофы былі дзецьмі. Большасьць працаздольнага насельніцтва Славуцічу працуе на атамнай станцыі, куды пракладзеная чыгунка(uk), што двойчы перасякае беларускую мяжу, а таксама на прадпрыемствах зоны адчужэньня.

Славуціч быў заплянаваны як «места XXI стагодзьдзя», у ягонай пабудове ўдзельнічалі будаўнікі і архітэктары з васьмі савецкіх рэспублік: Азэрбайджанскай, Армянскай, Грузінскай, Латвійскай, Летувіскай, Расейскай, Украінскай і Эстонскай. У выніку места падзеленае на восем мікрараёнаў[2], якія маюць свой унікальны стыль і атмасфэру.

Пасьля рашэньня пра датэрміновае закрыцьце Чарнобыльскай АЭС пазбавілася працы большасьць насельніцтва, якое працавала на ёй. ЧАЭС таксама на 85% напаўняла бюджэт места.

Да 2020 року зьяўляўся местам абласнога значэньня. Пасьля правядзеньня адміністрацыйнай рэформы паніжаны да места раённага значэньня і ўключаны ў склад Вышгарадзкага раёну[3].

1989 1992 1998 2001 2008 2011 2018
11 364 21 100 26 200 24 402 24 391 24 492 24 983

У Славуцічы назіраецца высокая нараджальнасьць і нечакана нізкая сьмяротнасьць, таму сярэдні ўзрост жыхара Славутычу значна меншы за любое іншае места Ўкраіны. Больш за ⅓ ягоных насельнікаў маладзейшыя за 18 гадоў.

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская беларуская армянская
55,42% 42,58% 1,25% 0,26%
Карта міста Славутича

Дзейнічаюць чатыры агульнаадукацыйныя школы, ліцэй, юнацкая спартовая школа, школа мастацтваў, шэсьць дзіцячых садкоў.

  • Іван Дорн (1988) — украінскі сьпявак, тэлевядоўца.
  1. ^ Чисельність населення (за оцінкою) на 1 березня 2016 року та середня чисельність у січні-лютому 2016 року (укр.) Статистична інформація > Населення та міграція > Чисельність населення (щомісячна інформація). Головне управління статистики у Київській області. Праверана 27 красавіка 2016 г.
  2. ^ Sébastien Daycard-Heid. (24 красавіка 2006) A second life for the inhabitants of Chernobyl (анг.) Cafébabel Праверана 27 красавіка 2016 г.
  3. ^ Кузьмін, Андрій (7 жніўня 2020) Куди зникли 354 райони? Анатомія гучної реформи Повний текст читайте тут: https://m.glavcom.ua/publications/kudi-znikayut-rayoni-pislyamova-do-guchnoji-reformi-zelenskogo-697326.html (укр.). Главком. Праверана 25 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]