Сумілішкі лац. Sumiliški | |||||
лет. Semeliškės | |||||
Касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Раён: | Электрэнскі | ||||
Вышыня: | 115 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 580 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°40′0″ пн. ш. 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д.Каардынаты: 54°40′0″ пн. ш. 24°39′30″ у. д. / 54.66667° пн. ш. 24.65833° у. д. | ||||
Сумілішкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сумілішкі (лет. Semeliškės) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Стрэве. Цэнтар староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 580 чалавек. Знаходзяцца за 16 км на поўдзень ад Электрэнаў.
Сумілішкі — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятога Лаўрына, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя.
Суміла (Sumila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сом- (сум-) (імёны ліцьвінаў Соман, Сомалт; германскія імёны Sumuni, Somold) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'[2].
Тапонім Сумілішкі выводзяць ад асабовага імя[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Першы пісьмовы ўпамін пра Сумілішкі датуецца 1375 годам. У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1501 годзе ў Сумілішках збудавалі першы касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сумілішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 29 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сумілішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Сумілішкі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
|