Сэбастыян Родэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 кастрычніка 1990[1][2] (34 гады)
| |
Рост | 179 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2014 2014—2016 2016—2019 2019 2019—2024 |
Кікерс Офэнбах Айнтрахт Франкфурт Баварыя Барусія Дортмунд → Айнтрахт Франкфурт (арэнда) Айнтрахт Франкфурт |
15 (1) 94 (4) 38 (3) 14 (1) 12 (0) 108 (9) |
Сэбастыян Родэ (па-нямецку: Sebastian Rode; нарадзіўся 11 кастрычніка 1990 году, Зээгайм-Югенгайм, Нямеччына) — колішні нямецкі футбаліст, які выступаў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Родэ наведваў футбольныя школы «СКВ Гэйляйн», «Альсбаха», «Вікторыі Грызгайм», «Дармштат-98» пакуль у 2005 году не паступіў у футбольную акадэмію «Кікерс Офэнбах». У сэзоне 2008—2009 гадоў ён пачаў праводзіць трэніроўкі з асноўным складам. 7 сакавіка 2009 году ў паядынку супраць «Айнтрахту» з Браўншвайгу, Сэбастыян дэбютаваў за «Кікерс», выйшаўшы на замену ў канцы матчу[3]. У сэзоне 2009—2010 гадоў у матчы супраць клюбу «Ян Рэгенсбург», Родэ забіў свой першы гол, які дапамог ягонай камандзе дамагчыся нічыі[4].
1 ліпеня 2010 году падпісаў кантракт да 2014 году з клюбам Бундэсьлігі, франкфурцкім «Айнтрахтам». 21 студзеня 2011 году Родэ дэбютаваў за «Айнтрахт», у паядынку супраць «Гамбургу». 24 красавіка 2011 году Сэбастын забівае свой першы гол за новы клюб у браму «Баварыі» й дапамагае сваёй камандзе дамагчыся сэнсацыйнай нічыі зь лікам 1:1. Сэзон 2011—2012 гадоў «Айнтрахт» праводзіць у Другой Бундэсьлізе. Родэ праводзіць гэты сэзон вельмі ўпэўнена, забіваючы 2 галы ў 33 матчах. Ягоныя намаганьні дапамагаюць Айнтрахту вярнуцца ў эліту, а сам Сэбастыян становіцца адным зь лідараў каманды. У міжсэзоньні Родэ жадаюць набыць некалькі знакамітых нямецкіх клюбаў, але паўабаронца застаецца пэўным «Айнтрахту».
У сэзоне 2012—2013 гадоў Родэ быў адным з найлепшых гульцоў калектыва, які зьдзівіў Бундэсьлігу, заняўшы 6 месца й выйшаўшы ў Лігу Эўропы. Разам з капітанам каманды Пірмінам Швэглерам Родэ складаў зьвязак, які актыўна ўзаемадзейнічаў з атакавалай тройкай, у той жа час, дапамагаючы ня вельмі надзейнай лініі абароны. Сэбастыян быў ключавым гульцом каманды й прапусьціў у гэтым сэзоне ўсяго адзін матч чэмпіянату. Родэ аддаў 1766 перадачаў за сэзон, што зьяўляецца найлепшым паказчыкам у камандзе, што пры дакладнасьці 85,5% дэманструе, наколькі сыстэмаўтваральным гульцом зьяўляецца Родэ для «арлоў».
Паводле вынікаў першага кола гулец «Айнтрахту» меў найвышэйшы бал ад газэты «Kicker» сярод усіх цэнтральных паўабаронцаў чэмпіянату. Яшчэ ўвосень чуткі адпраўлялі яго то ў «Баварыю»[5], то ў «Барусію Дортмунд», а ўзімку стала вядома пра цікавасьць да яго з боку ангельскага «Арсэналу»[6]. Кантракт Сэбастыяна сканчваецца ўлетку 2014 году, і клюб не аднойчы прапанаваў футбалісту яго падоўжыць, аднак той адмовіўся. У той жа час Родэ мае намер дагуляць свой дзейсны кантракт да канца. Прадстаўнікі «Айнтрахту» таксама заявілі, што не зьбіраюцца прадаваць гульца ўлетку[7].
Родэ чэпкі й дынамічны. Ён зьяўляецца тым тыпам паўабаронцы, які аднолькава добра працуе як на напад, гэтак і на абарону[8].
22 траўня 2008 году Сэбастыян дэбютаваў у юнацкай зборнай Нямеччыны (да 18 гадоў) у паядынку супраць аднагодкаў з Турэччыны. 11 лютага 2009 году ў матчы супраць юнацкай зборнай Грэцыі, Родэ дэбютуе за нацыянальную каманду да 19 гадоў. 21 траўня таго ж году ў паядынку супраць юнакоў з Латвіі, Сэбастыян забіў свой першы гол і дапамог камандзе атрымаць буйную перамогу зь лікам 0:5. У матчы супраць Паўднёвай Карэі 5 верасьня 2009 году, Родэ праводзіць першы матч за моладзёвую зборную да 20 гадоў. За моладзёвую зборную Нямеччыны дэбютаваў 1 верасьня 2011 году матчам з Сан-Марына й 6 верасьня 2011 году матчам з моладзёвай зборнай Беларусі. З моладзёвай зборнай Нямеччыны ўдзельнічаў у моладзёвым Эўра-2013 (да 21 году), дзе правёў усе тры сустрэчы, у тым ліку супраць зборнай Расеі, якую немцы перамаглі зь лікам 2:1. У хуткім часе можа дэбютаваць за нацыянальную зборную Нямеччыны.
«Баварыя»:
«Барусія»:
«Айнтрахт»: