Уладзіслаў Фядосаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 траўня 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 83 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2018 | Дняпро Магілёў | 56 (4) |
2019—2021 | Віцебск | 32 (3) |
2021 | Дняпро Магілёў | 14 (2) |
2022 | Нэфтчы Качкор-Ата[d] | 5 (0) |
2022 | Хваля | 10 (1) |
2023 | Ворша | 32 (15) |
2024 | Маладэчна-2018 | 34 (7) |
Зборныя | ||
2018—2019 | Беларусь (да 21) | 7 (1) |
Уладзіслаў Фядосаў (нарадзіўся 5 траўня 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Маладэчна-2018».
Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клюбе «Дняпро». У 2015 годзе, пасьля страты клюбам месца ў галоўным дывізіёне, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка зьяўляючыся ў стартавым складзе. Сэзон 2016 году быў вымушаны цалкам прапусьціць праз траўмы, у студзені 2017 году вярнуўся да трэнаваньняў[3]. 22 красавіка 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтану» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выходзіў на замену. З пачатку 2018 году пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 году ў адказным матчы чвэрцьфіналу Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсьці ў паўфінал. У сэзоне 2018 году звычайна зьяўляўся на полі ў пачатковым складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
Зь лютага 2019 году праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[4]. У віцебскім клюбе часьцей выходзіў на замену, таксама шмат прапусьціў праз пашкоджаньні. У ліпені 2021 году пакінуў «Віцебск»[5] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[6], дзе таксама звычайна выходзіў на замену. У студзені 2022 году пакінуў магілёўскую каманду[7]. У сакавіку 2022 году трэнаваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве ўзмоцніў склад кыргыскага «Нэфтчы»[8]. Пакінуў клюб у ліпені 2022 году[9]. У жніўні 2022 году пасьля прагляду стаў гульцом пінскай «Хвалі»[10], дзе пераважна выходзіў на замену. Пакінуў «Хвалю» ў сьнежні 2022 году[11]. У лютым 2023 году прыяднаўся да складу «Воршы»[12]. З 15-ю галамі быў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне 2023 году. У студзені 2024 году перайшоў у «Маладэчна-2018»[13].
8 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Альбаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 годзе і першай палове 2019 году трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, але пазьней праз траўмы страціў месца ў складзе.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дняпро Магілёў | 2017 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 |