Упсала | |||||
швэдз. Uppsala | |||||
Упсальскі сабор і цэнтар гораду | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Плошча: | 48,77 км² | ||||
Вышыня: | 15 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 149 245 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3060,18 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 018 | ||||
Паштовы індэкс: | 751 70 - 757 59 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д.Каардынаты: 59°50′59.140″ пн. ш. 17°38′20.209″ у. д. / 59.84976111° пн. ш. 17.63894694° у. д. | ||||
Упсала | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.uppsala.se |
Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala) — горад у Швэцыі.
Старажытны ўнівэрсытэцкі горад, адміністрацыйны цэнтар лэну Ўпсала, у ляндскапе Ўплянд, цэнтар аднайменнай камуны. Знаходзіцца за 67 км на поўнач ад Стакгольму, на беразе ракі Фюрыс. Стакгольмскі аэрапорт Арлянда, разьмешчаны прыкладна на паўшляху ў бок швэдзкай сталіцы, зьвязвае Ўпсалу з усёй Швэцыяй і рознымі краінамі Сьвету. Насельніцтва Ўпсалы складае 149 245 чалавек[1] (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Швэцыі, пасьля Стакгольму, Гётэборгу й Мальмё). Да 1719 году ва Ўпсале праходзілі важныя дзяржаўныя сходы, каранацыі швэдзкіх каралёў. Радзіма рэжысэра Інгмара Бэргмана.
Напачатку сваёй гісторыі (з 1164—1167 гадоў) Упсала мела назву Эстра Арас (па-швэдзку: Östra Aros), а Ўпсалай называлася цяперашняя Старая Ўпсала (па-швэдзку: Gamla Uppsala), у паўночнай частцы сучаснага гораду[2]. Аднак у 1280 цэнтар арцыбіскупства быў перанесены ў Эстра Арас (даслоўна «Усходні Арас», бо існуе яшчэ й «Заходні Арас»), а разам зь ім — і назва Ўпсала. У 1435 годзе быў пабудаваны Ўпсальскі сабор (аднак найстарэйшай царквой у горадзе зьяўляецца Царква Сьвятой Тройцы, вядомая з 1221). 6 красавіка 1520 году ва Ўпсале адбылася гэтак званая Бітва Страсной пятніцы, паміж войскамі дацкага караля Крыстыяна II і сялянамі–швэдамі, прыхільнікамі Стэна Стурэ Маладога, скончыўшаяся перамогаю датчанаў. Забудова гораду была доўгі час неўпарадкаваная, часта адбываліся пажары, і толькі з часоў кіраваньня каралевы Крыстыны (XVII стагодзьдзе) Упсала набыла пэўную пляніроўку. У XIX стагодзьдзі ў горад зь яго навакольляў быў пераведзены Ўпляндзкі полк, што станоўча паўплывала на адносны рост гораду. У нашыя дні Ўпсала — тыповы ўнівэрсытэцкі горад, у якім вучацца і працуюць 40 000 студэнтаў, 2300 дактарантаў і 6000 супрацоўнікаў унівэрсытэту[3].
Упсала — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў