Фрэнсіс Фукуяма | |
па-ангельску: Francis Fukuyama | |
Дата нараджэньня | 27 кастрычніка 1952[1][2][3][…] (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, палітоляг, блогер, эканаміст, філёзаф, фатограф |
Навуковая сфэра | філязофія, эканоміка, паліталёгія[4], эканоміка і палітыка[d][4] і сусьветная палітыка[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][5] |
Бацька | Yoshio Fukuyama[d] |
Узнагароды | |
Сайт | fukuyama.stanford.edu (анг.) |
Фукуяма Фрэнсіс Ёсіхіра (па-ангельску: Yoshihiro Francis Fukuyama, нар. 27 кастрычніка 1952 г., Чыкага) — уплывовы амэрыканскі філёзаф, палітычны эканаміст і пісьменьнік японскага паходжаньня.
Фрэнсіс Фукуяма нарадзіўся 27 кастрычніка 1952 году ў Чыкага. Атрымаў ступень бакаляўра ў Карнэльскім унівэрсытэце (штат Нью-Ёрк), затым — ступень доктара палітычных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце.
У 1979—1980, 1983—1989 і 1995—1996 працаваў супрацоўнікам дэпартамэнту палітычных навук у дасьледчым цэнтры Rand Corporation (Каліфорнія, ЗША). У 1981—1982 і 1989—1990 быў супрацоўнікам аддзелу палітычнага плянаваньня дзярждэпартамэнту ЗША, дзе спачатку спэцыялізаваўся па Блізкім Усходзе, а затым па Эўропе. У 1981-82 гадах таксама ўваходзіў у склад амэрыканскай дэлегацыі на эгіпецка-ізраільскіх перамовах па пытаньні палестынскай аўтаноміі.
У сусьветна вядомай кнізе «Канец гісторыі і апошні чалавек» (па-ангельску: The End of History and the Last Man) Фукуяма сьцьвярджае, што распаўсюд у сьвеце лібэральнай дэмакратыі заходняга ўзору сьведчыць пра апошнюю кропку сацыякультурнай эвалюцыі чалавецтва і фармаваньне канчатковай формы ўраду, канец веку ідэалягічных супрацьстаяньняў, глябальных рэвалюцыяў і войнаў, а разам зь імі — канец мастацтва, філязофіі ды інш.
У цяперашні час працуе прафэсарам Школы паглыбленых міжнародных дасьледаваньняў (Paul H. Nitze School of Advanced International Studies) пры Ўнівэрсытэце Джонса Хопкінса, а таксама дырэктарам праграмы міжнароднага разьвіцьця SAIS і старшынём рэдакцыйнай рады часопісу «Амэрыканскія інтарэсы».