Шуша | |
азэрб. Şuşa | |
Славутасьці Шушы (зьлева зьверху): Сабор Хрыста Збавіцеля • Юхары Геўхар Ага Шушанская фартэцыя • Нацыянальная галерэя Гістарычны музэй • Цэнтральны парк Выгляд гарызонту • Дом Хуршыдбану Натаван | |
Дата заснаваньня: | 1752 |
Краіна: | Азэрбайджан |
Раён: | Шушынскі раён |
Кіраўнік: | Байрам Сафараў[d] |
Плошча: | 5,5 км² |
Вышыня: | 1800 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 4064 чал. |
шчыльнасьць: | 738,91 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+4 |
Нумарны знак: | 58 AZ |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°45′36.76752″ пн. ш. 46°45′1.35702″ у. д. / 39.7602132° пн. ш. 46.75037695° у. д.Каардынаты: 39°45′36.76752″ пн. ш. 46°45′1.35702″ у. д. / 39.7602132° пн. ш. 46.75037695° у. д. |
Шуша | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://shusha-ih.gov.az/ |
Шу́ша (па-азэрбайджанску: Şuşa ) / Шушы (па-армянску: Շուշի) — горад у Нагорным Карабаху, цэнтар Шушанскага раёну Азэрбайджану. Разьмешчаны ў перадгор’ях Карабаскага сьцягу, на вышыні 1400—1600 м над узроўнем мора, на аўтадарозе Сьцепанакерт — Гарыс, за 11 км на поўдзень ад Сьцепанакерту.
Горад заснаваны ў XVIII стагодзьдзі[1][2][3] на месцы сярэднявечнай армянскай крэпасьці і аднаго з галоўных армянскіх местаў Закаўказьзя[4][5][6][7]. Да 1822 року ўваходзіў у склад Карабаскага ханства, пасьля чаго быў заваяваны Расеяй[8]. У 1823 року тут пражывалі пераважна азэрбайджанцы і армяне[9], прычым колькасьць апошніх стала ўзрастала ўсутыч да разаніны армянскага насельніцтва азэрбайджанскімі войскамі ў 1920 року.
У выніку бітвы Нагорна-Карабаскай вайны ў 1992 року места было заваяванае армянскім войскам, азэрбайджанскае насельніцтва было выразанае[10]. Да 2020 року Шуша знаходзілася пад кантролем самаабвешчанай Рэспублікі Арцаху. 8 лістапада 2020 захопленая Азэрбайджанам[11][12].
Шуша лічыцца калыскай азэрбайджанскай музыкі і паэзіі і адным з цэнтраў азэрбайджанскай культуры[13][14]. Таксама тут разьмешчаныя важныя рэлігійныя славутасьці армянаў: Сабор Хрыста Збавіцеля, царква Яна Хрысьціцеля (Шуша), жаночы манастыр ды іншыя цэрквы.