Шуха́да Садака́т (па-ангельску: Shuhada’ Sadaqat), народжаная Шынэйд Мары Бэрнадэт О’Ко́нар (анг. Sinéad Marie Bernadette O’Connor, па-ірляндзку: Sinéad O’Connor), вядомая як Шынэйд О’Конар (8 сьнежня 1966, Гленагіры, графства Дублін, Ірляндыя — 26 ліпеня 2023, Лёндан, Вялікабрытанія) — ірляндзкая сьпявачка і кампазытарка.
Нарадзілася 8 сьнежня 1966 году ў Гленагіры (Ірляндыя)[19].
У 1985 годзе О’Конар заключыла кантракт з лэйблам Ensign Records і пераехала ў Лёндан. У 1986 годзе яна дэбютавала саўндтрэкам да фільма «The Captive». Яна запісвалася разам з гітарыстам U2 Эджэм, які быў суаўтарам гукавой дарожкі. У 1990 годзе выканала песьню «Mother» на канцэрце «The Wall Live in Berlin» былога лідэра Pink Floyd Роджэра Ўотэрса[20].
У 1992 годзе Шынэйд знялася ў ролі пісьменніцы Эмілі Брантэ ў кінапастаноўцы «Навальнічны перавал»[21].
У 1994 годзе выйшаў чацьвёрты студыйны дыск «Universal Mother»[22]. Нягледзячы на хвалебныя рэцэнзіі, ён ня меў вялікага посьпеху ў публікі (ягонае вышэйшае дасягненьне — 36-ы нумар у Billboard 200). Праз год О’Конар абвясьціла, што больш ніколі не будзе мець зносінаў з прэсай. Улетку 2003 году О’Конар абвясьціла аб тым, што пакідае музычны бізнэс[23].
У 2003 годзе выйшаў DVD Goodnight, Thank You — зборнік канцэртных запісаў сьпявачкі. У сьнежні 2020 году О’Конар анансавала свае мэмуары «Rememberings»[24].
У 2015 годзе яна адмяніла свой тур з-за біпалярнага засмучэньня. У пэрыяд з сьнежня 2014 г. па сакавік 2015 г. яна перажыла глыбокую дэпрэсію[25].
4 чэрвеня 2021 году О’Конар абвясьціла аб сваім неадкладным сыходзе з музычнай індустрыі. Хоць ейны апошні студыйны альбом «No Veteran Dies Alone» павінен быў выйсьці ў 2022 годзе, О’Конар заявіла, што не будзе гастраляваць і прасоўваць яго. Паведаміўшы пра гэта ў твітэры, яна заявіла: «Гэта аб’ява аб маім сыходзе з гастрольнага і гуказапісвальнага бізнэсу. Я пастарэла і стамілася. NVDA у 2022 годзе стане маім апошнім рэлізам. І больш не будзе ніякіх гастроляў ці прома». 7 чэрвеня яна адмовілася ад гэтай заявы, назваўшы першапачатковую заяву «рэакцыяй на абразлівае інтэрвію», і заявіла, што будзе выступаць з ужо заплянаваным турам у 2022 годзе[26].
Шмат год сьпявачка змагалася з адзінотай і агарафобіяй[27].
14 студзеня 2022 году яна была шпіталізаваная праз некалькі дзён пасьля самагубства ейнага 17-гадовага сына Шэйна[28].
Памерла 26 ліпеня 2023 году[29].
• 1987: The Lion and the Cobra
• 1990: I Do Not Want What I Haven’t Got
• 1992: Am I Not Your Girl?
• 1994: Universal Mother
• 2000: Faith and Courage
• 2002: Sean-Nós Nua
• 2005: Throw Down Your Arms
• 2007: Theology
• 2012: How About I Be Me (And You Be You)?
• 2014: I’m Not Bossy, I’m the Boss.
- ^ Sinéad O'Connor // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Sinéad O'Connor: Irish singer dies aged 56 (анг.) / BBC News Online — 2023.
- ^ Sullivan C. Sinéad O’Connor obituary (анг.) / The Guardian — 2023.
- ^ Sinéad O'Connor: Pink & Brandi Carlile covern „Nothing Compares 2 U“ (ням.) — 2023. — ISSN 1618-5129
- ^ а б Sinéad O'Connor's Final Resting Place Is A Peaceful Plot In South Dublin (брыт. анг.) — 2023.
- ^ Healy C. Sinead O'Connor found 'unresponsive & pronounced dead at scene', cops confirm (анг.) — 2023.
- ^ Diario las Américas (гішп.) // Diario Las Américas — Miami: 1953. — ISSN 0744-3234
- ^ а б https://www.diariolasamericas.com/cultura/revelan-que-sinead-oconnor-murio-causa-una-enfermedad-pulmonar-n5360721
- ^ Sinéad O’Connor’s tribute to Waterford teacher in new book (брыт. анг.) — 2021.
- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Big Blue Ball Biography, Songs, & Albums (анг.)
- ^ Sinéad O'Connor Biography, Songs, & Albums (анг.)
- ^ а б в г AllMusic (анг.) — 1991.
- ^ Rate Your Music (анг.) — 2000.
- ^ Gardner C. Sinéad O'Connor, Who Had A Love Affair With Reggae Music, Dead At Age 56 (анг.) — 2023.
- ^ Montreux Jazz Festival Database
- ^ Hattenstone S. Sinéad O’Connor: ‘I’ll always be a bit crazy, but that’s OK’ (брыт. анг.) — 2021. — ISSN 0261-3077
- ^ а б в г Caruso S. Sinéad O'Connor's Marriages: What She Said About Her Past Spouses (анг.) / People — 2023.
- ^ Guterman, Jimmy. Sinéad: Her Life and Music. Warner Books, 1991.
- ^ Guterman, Jimmy. Sinéad: Her Life and Music. Warner Books, 1991.
- ^ McCabe, Allyson. Why Sinéad O’Connor Matters, University of Texas Press, 2023.
- ^ Zaleski Annie, «'Nothing Compares 2 U is perfect': Sinéad O’Connor’s 10 greatest songs». The Guardian, 27 July 2023, https://www.theguardian.com/music/2023/jul/27/sinead-o-connor-10-best-songs-nothing-compares-2-u
- ^ Ankeny Jason, «Sinéad O’Connor — Artist Biography», AllMusic, https://www.allmusic.com/artist/sin%C3%A9ad-oconnor-mn0000756180/biography
- ^ Ankeny Jason, «Sinéad O’Connor — Artist Biography», AllMusic, https://www.allmusic.com/artist/sin%C3%A9ad-oconnor-mn0000756180/biography
- ^ Aubrey Elizabeth, «Sinead O’Connor cancels all gigs in 2022 for „her own health and well being“», NME, 18 June 2022, https://www.nme.com/news/music/sinead-oconnor-cancels-all-gigs-in-2022-for-her-own-health-and-wellbeing-3250458
- ^ Ankeny Jason, «Sinéad O’Connor — Artist Biography», AllMusic, https://www.allmusic.com/artist/sin%C3%A9ad-oconnor-mn0000756180/biography
- ^ McCabe, Allyson. Why Sinéad O’Connor Matters, University of Texas Press, 2023.
- ^ Aubrey Elizabeth, «Sinead O’Connor cancels all gigs in 2022 for „her own health and well being“», NME, 18 June 2022, https://www.nme.com/news/music/sinead-oconnor-cancels-all-gigs-in-2022-for-her-own-health-and-wellbeing-3250458
- ^ Rania Hoballah, «Mort de Sinéad O’Connor à Londres: son décès n’est pas „suspect“, selon la police», tf1info.fr, https://www.tf1info.fr/culture/mort-de-sinead-o-connor-a-londres-son-deces-n-est-pas-suspect-selon-la-police-2264916.html