Эвэр Банэга

Эвэр Банэга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 1988(1988-06-29)[1][2][3][…] (36 гадоў)
Рост 174 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ньюэлз Олд Бойз
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2014
2008—2009
2014
2014—2016
2016—2017
2017—2020
2020—2024
2024—
Бока Хуніёрс
Валенсія
Атлетыка Мадрыд (арэнда)
Ньюэлз Олд Бойз (арэнда)
Сэвільля
Інтэрнацыянале
Сэвільля
Аль-Шабаб
Ньюэлз Олд Бойз
27 (0)
136 (9)
24 (1)
14 (1)
59 (8)
28 (6)
96 (9)
94 (18)
28 (3)
Зборныя
2008— Аргентына 65 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
26 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
30 чэрвеня 2018.

Э́вэр Максіміля́на Даві́д Банэ́га (па-гішпанску: Éver Maximiliano David Banega; нарадзіўся 29 чэрвеня 1988 году, Расарыё, Аргентына) — аргентынскі футбаліст саудаўскага клюбу «Ньюэлз Олд Бойз» і нацыянальнай зборнай Аргентыны, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы.

Банэга зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы клюбу «Бока Хуніёрс». У дарослую каманду трапіў пасьля сыходу асноўнага цэнтральнага паўабаронцы клюбу Фэрнанда Гага ў «Рэал Мадрыд» і, нягледзячы на ​​сваю маладосьць, пасьпяхова яго замяніў. Дэбют Банэгі ў аргентынскай лізе адбыўся 10 лютага 2007 году ў пераможным для «Бокі» матчы супраць «Банфільду». У першы ж год выступаў за клюб стаў адным з ключавых гульцоў «Бокі» й прыцягнуў да сябе ўвагу сэлекцыянэраў вядучых клюбаў Эўропы, сярод якіх у СМІ называліся «Барсэлёна», «Мілян» і «Ювэнтус»[4][5]. Акрамя таго, Банэга стаў рэгулярна выклікацца ў моладзевую зборную Аргентыны, у складзе якой стаў пераможцам чэмпіянату сьвету 2007 сярод гульцоў да 20 гадоў.

5 студзеня 2008 году Банэга падпісаў з гішпанскай «Валенсіяй» кантракт на пяць з паловай гадоў. За ягоны пераход «Валенсія» заплаціла 18 мільёнаў эўра[6]. Ужо праз 8 дзён Банэга дэбютаваў за клюб у матчы чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка Мадрыд», выйшаўшы на замену пасьля перапынку й адгуляўшы ўвесь другі тайм. У дэбютным сэзоне ў Гішпаніі Банэга згуляў 12 матчаў у Ля Лізе й дапамог «Валенсіі» перамагчы ў Кубку Гішпаніі.

У сэзоне 2008—2009 гадоў гуляў у арэндзе за мадрыдзкі «Атлетыка», затым вярнуўся ў склад «лятучых мышэй». Але ў сэзоне 2010—2011 гадоў месца Эвэра ў стартавым складзе «Валенсіі» сумневу ўжо не мянялася. Ён быў задзейнічаны трэнэрам Унаі Эмэры галоўным чынам на пазыцыі плэймэйкера, але таксама адпрацоўваў і ў абароне каманды.

У лютым 2012 году Банэга атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў ня менш за 6 месяцаў — пералом сьцёгнавай косткі[7]. Інцыдэнт адбыўся на заправачнай станцыі: аргентынец забыўся паставіць аўтамабіль на ручны тормаз, і той праехаў яму па назе[8].

У жніўні 2014 году Банэга перайшоў у «Сэвільлю», падпісаўшы кантракт на два гады з магчымасьцю ягонага падаўжэньня яшчэ на адзін год. Сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 лютага 2008 году Банэга дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргентыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Гватэмалы, які быў пераможаны аргентынцамі зь лікам 5:0. У чэрвені 2008 году ён быў уключаны ў заяўку зборнай Аргентыны на Алімпійскія гульні ў Пэкіне.

«Бока Хуніёрс»:

«Валенсія»:

«Сэвільля»:

Аргентына:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]