Эдынсан Кавані | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1987[1][2][3][…] (38 гадоў) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бока Хуніёрс | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2011 2010—2011 2011—2013 2013—2020 2020—2022 2022—2023 2023— |
Данубіё Палерма → Напалі (арэнда) Напалі Пары Сэн-Жэрмэн Манчэстэр Юнайтэд Валенсія Бока Хуніёрс |
25 (9) 109 (34) 35 (26) 69 (52) 200 (138) 41 (12) 25 (5) 35 (5) |
Зборныя | ||
2008— | Уругвай | 136 (58) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Э́дынсан Рабэ́рта Кава́ні Го́мэс (па-гішпанску: Edinson Roberto Cavani Gómez; нарадзіўся 14 лютага 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Уругваю.
Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, усьлед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клюбы са сталіцы, але малады гулец не сьпяшаўся зь пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэо, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клюбу «Данубіё». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе й выйграў з клюбам Апэртуру чэмпіянату Ўругваю.
29 студзеня 2007 году прэзыдэнт «Палерма» Маўрыцыё Дзампарыні абвесьціў аб падпісаньні шматабяцальнага ўругвайскага гульца. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, празь пятнаццаць хвілінаў адзначыўся першы голам у лізе[4].
У лютым 2010 году Кавані выказаў жаданьне пакінуць «Палерма» й перайсьці ў «Ювэнтус» або «Чэлсі»[5]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 году Кавані працягнуў дамову з «Палерма» да 2014 году з штогадовай заробнай платай ў 1 млн эўра[6].
17 чэрвеня 2010 году прэзыдэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс абвесьціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі нэапалітанcкага клюбу[7]. Гулец узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн эўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[8]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 году з штогадовым заробкам у 1,35 млн эўра без уліку розных бонусаў.
16 ліпеня 2013 году Кавані далучыўся да табару францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», падпісаўшы зь ім пяцігадовы кантракт[9]. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн эўра[10], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусьветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену матчу супраць «Манпэлье»[11]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клюб, у канцы матча супраць «Аячча» зрабіўшы лік нічыйным[12].
6 лютага 2008 году ён адгуляў свой першы матч за дарослую зборную Ўругваю супраць зборнай Калюмбіі й адразу ж забіў свой першы гол.
10 ліпеня 2010 году Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Нямеччыны ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 2010 году, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак эўрапейцы ўсё ж сьвяткавалі перамогу зь лікам 3:2[13]. 8 кастрычніка 2010 году Кавалі забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданэзіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Люіс Суарэс.
«Данубіё»:
«Напалі»:
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
Уругвай: