Эманюэль Рывіер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 сакавіка 1990[1][2] (34 гады) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2011 2011—2013 2013—2014 2014—2017 2016—2017 2017—2019 2019—2020 2020—2021 |
Сэнт-Эт’ен Тулюза Манака Ньюкасл Юнайтэд → Асасуна (арэнда) Мэц Казэнца Кратонэ |
73 (17) 44 (9) 44 (14) 26 (1) 15 (0) 43 (7) 31 (13) 21 (1) |
Зборныя | ||
2019—2021 | Мартыніка | 5 (3) |
Эманюэль Рывіер (па-француску: Emmanuel Rivière; нар. 3 сакавіка 1990 году, Лё-Лямантэн, Францыя) — колішні францускі футбаліст афрыканскага паходжаньня, нападнік.
Эманюэль зьяўляецца выхаванцам футбольнага клюбу «Сэнт-Эт’ен». Дэбютаваў у камандзе 17 сьнежня 2008 году ў матчы Кубка УЭФА супраць «Валенсіі». Першы гол за «Сэнт-Эт’ен» забіў 13 траўня 2009 году ў браму «Гаўру». Улетку 2011 году Рывіер перайшоў у табар «Тулюзы». Упершыню згуляў за новую каманду 17 верасьня 2011 году ў матчы супраць «Бардо».
У студзені 2013 году форвард стаў гульцом «Манака». Свой першы гол за «Манака» забіў адразу ў дэбютным матчы супраць клюбу «Арль» 4 лютага 2013 году[3]. Напачатку сэзону 2013—2014 гадоў Эманюэль у асноўным выходзіў на замену, аднак гэты факт ня быў перашкодным да ягонай выніковасьці, гулец стала забіў мячы ў браму супернікаў. 18 жніўня 2013 году Рывіер у матчы супраць «Манпэлье» забіў свой першы ў кар’еры хэт-трык, а ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 4:1[4].
16 ліпеня 2014 году Рывіер далучыўся да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэд», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт. Як мяркуецца, сума ўгоды склала каля 6 млн фунтаў[5].