Ягор Хаткевіч

Ягор Хаткевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 ліпеня 1988(1988-07-09)[1] (36 гадоў)
Рост 196 см
Вага 91 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атыраў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 БАТЭ 0 (0)
2006 Ліда 7 (0)
2007—2008 Партызан Менск 1 (0)
2008 Юнселе[d] 12 (0)
2009 Віцебск 0 (0)
2010—2012 Рэчыца-2014 83 (0)
2013 Гомель 21 (0)
2014—2015 Нафтан 32 (0)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 16 (0)
2018—2020 Іслач 71 (0)
2021—2022 Дынама Менск 50 (0)
2023—4 Атыраў 48 (0)
Зборныя
2020—2022 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.

Ягор Хаткевіч (нар. 9 ліпеня 1988 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага клюбу «Туран» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 году гуляў за клюб пятага швэдзкага дывізіёну[3]. З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 году стаў гульцом «Гомля»[4]. Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасьля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 году, пасьля прыходу ў клюб Артура Лясько, стаў чаргавацца зь ім на пазіцыі брамніка.

У студзені 2014 году падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[5]. У складзе «Нафтану» стаў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. Сэзон 2015 году пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазыцыі пасьля траўмы Даўгялы. У студзені 2016 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[6]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Іслач»[7]. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазьней у лістападзе заняў месца ў аснове. У сэзоне 2019 году стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[8]. У сьнежні 2020 году па сканчэньні кантракту пакінуў прысталічны клюб[9] і неўзабаве падпісаў пагадненьне зь менскім «Дынама»[10]. У пачатку сэзона 2021 году чаргаваўся ў складзе зь Яўгенам Памазанам, а зь лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасьці ясноўнага брамніка каманды. У сьнежні 2022 году па сканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[11].

У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з казаскім «Атыраў» і ў лютым склаў угоду з клюбам[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13]. Як і год раней брамнік быў першым выбарам беларускага галоўнага трэнэра Віталя Жукоўскага. Па заканчэньні сэзону Хаткевіч поруч з Жукоўскім прыяднаўся да «Турану»[14].

У кастрычніку 2019 году быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Баўгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нафтан 2015 Найвышэйшая ліга 23 –28
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 6 –10
2017 Найвышэйшая ліга 10 –7
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 13 –14
  1. ^ а б в Yahor Hatkevich // FBref (мн.)
  2. ^ а б https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/hatkevich-yahor
  3. ^ МТЗ-РИПО отдало двух футболистов в аренду в Швецию
  4. ^ «Гомель» подписал контракт с голкипером Егором Хаткевичем Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. ^ Егор Хаткевич и Станислав Сазонович продолжат карьеру в «Нафтане» (рас.)
  6. ^ Егор Хаткевич подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
  7. ^ Егор Хаткевич стал игроком «Ислочи» (рас.)
  8. ^ "Ислочь" продлила контракт с Хаткевичем
  9. ^ Хаткевич покинул "Ислочь"
  10. ^ Хаткевич стал игроком минского "Динамо"
  11. ^ Хаткевич, Козлов и Наумов покинули минское "Динамо" (рас.) Праверана 2022-12-20 г.
  12. ^ "Атырау" официально объявил о переходе Егора Хаткевича (рас.) Праверана 2023-02-02 г.
  13. ^ Егор Хаткевич продолжит выступать в команде Виталия Жуковского (рас.)
  14. ^ Официально: Егор Хаткевич — футболист «Турана» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-27). Праверана 2025-03-02 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]