Януар Сухадольскі | |
Дата нараджэньня | 19 верасьня 1797[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 сакавіка 1875[1][2][3][…] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | батальны жанр[d] |
Януар (Ян) Іванавіч Сухадольскі (па-польску: January Suchodolski; 19 верасьня 1797, Горадня — 20 сакавіка 1875) — беларускі жывапісец-баталіст.
Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат паэта Райнольда Сухадольскага.
Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака Антона Брадоўскага. Скончыў Сьвіслацкую гімназію, Школу вайсковых інжынэраў у Варшаве, служыў у войску Царства Польскага. Удзельнічаў у расейска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фэльдмаршала Івана Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкль карцін, прысьвечаны кампаніі. Удзельнічаў у паўстаньні 1830—1831 гадоў, эміграваў, жыў у Рыме. Пасьля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям’я. Па запрашэньні імпэратара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкль карцін пра батальныя сцэны расейска-французскай вайны 1812 года.
Цяпер частка карцін захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Менску[4], ў Гомельскім краязнаўчым музэі (творы, зробленыя на заказ фэльдмаршала Паскевіча).