Ян Вісьліцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1485[1] |
Памёр | 1520 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | лацінская мова |
Ян Ві́сьліцкі (1485—1490 — 1520) — сярэднявечны літаратар, пачынальнік сьвецкае плыні ў эпічнай паэзіі Польшчы, Летувы й Беларусі. Прадстаўнік новалацінскае школы паэзіі ў ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэньня. Нарадзіўся, верагодна, на тэрыторыі летапіснае Літвы паміж Клецкам і Пінскам, дзе цячэ рака Вісьліца. Іншыя дасьледчыкі лічаць месцам яго нараджэньня Польшчу[2].
Вучыўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, уваходзіў у літаратурны гурток прафэсара Паўла Русіна, атрымаў там вучоныя ступені бакаляўра й магістра вольных мастацтваў.
У 1510—1512 гг. Ян Вісьліцкі чытаў студэнтам курсы па філязофіі Арыстотэля, матэматыцы Эўкліда, рыторыцы Цыцэрона. Пісаў спачатку хвалебныя эпіграмы сваім сябрам і апекунам, оду ў гонар Канстанціна Астроскага, які камандаваў войскам у славутай Аршанскай бітве (1514). Праз год Ян Вісьліцкі закончыў паэму «Пруская вайна»[3] (1516) — свой найбуйнейшы твор. Таксама піша вершаваныя «Ода да караля Сігізмунда»,[4] «Элегія да Багародзіцы Дзевы Марыі»,[5] «Эпіграма на зайдзросніка».
«…Потым жа верасень быў, |
Урывак з «Прускай вайны».[8] |
Паэма складаецца з трох частак, альбо паводле тагачаснае тэрміналёгіі, з трох кніг:
У якасьці гістарычных крыніцаў паэт выкарыстоўваў «Гісторыю Польшчы» Яна Длугаша, лісты караля Ягайлы, народныя легенды й гістарычныя паданьні. Ян Вісьліцкі, верагодна, упершыню ў мастацкай літаратуры поруч зь ліцьвінамі згадвае і «беларусаў, славутых мужнасьцю ў войнах».
У апісаньні войнаў Ян Вісьліцкі выкарыстаў вопыт антычнай паэзіі, імітацыю язычніцкай міталёгіі, ствараючы вобразы-кенінгі: дары Цэрэры — збожжа, «Марс жорсткі паўстаў» — пачалася вайна
Усяго паэма налічвае тысячу трыста радкоў гекзамэтра.
Першавыданьне «Прускай вайны» захавалася ў адзіным экзэмпляры ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве. Толькі ў 1887 годзе быў выдадзены перадрук арыгінала на лацінскай мове з дасьледаваньнем і камэнтарамі Браніслава Кручкевіча таксама на латыні. Яшчэ ў 1874 годзе Ул. Сыракомля пераклаў на польскую мову ўрывак з паэмы Яна Вісьліцкага. У 1880 годзе К. Мехежынскі напісаў невялікую працу пра Яна Вісьліцкага й прывёў некалькі вершаваных і празаічных урыўкаў з «Прускай вайны». Поўны вершаваны пераклад паэмы зьявіўся толькі ў 1932 годзе ў Львове на польскай мове.
Пераклад гераічнае паэмы на беларускую быў зроблены ў 2006 годзе Жаннай Нэкрашэвіч-Кароткай. Тэксты ў кнізе друкуюцца паралельна: на лацінскай мове й у перакладзе на беларускую.[9]